100 жанчын (англ.: 100 Women) — шматфарматны серыял BBC, заснаваны ў 2013 годзе. У праекце даследуецца роля жанчыны ў XXI стагоддзі. Як толькі імёны лаўрэатаў прэміі становяцца вядомыя, пачынаецца «Жаночы сезон на Бі-бі-сі», які ўключае распаўсюджванне інфармацыі аб лаўрэатах, анлайн мерапрыемствы, дэбаты і артыкулы, а таксама дакументальныя фільмы, звязаныя з жаночай праблематыкай.[3] Жанчынам усяго свету прапануецца прыняць удзел у праграме праз Твітэр, каментуючы спіс лаўрэатаў, інтэрв’ю і дэбаты.[4]
Лаўрэаты
2023
Спіс за 2023 год быў апублікаваны 21 лістапада 2023 года. [5]
Сярод лаўрэатаў — Аксана Забужка, Б’янка Уільямс, Клаўдзія Голдзін, Мішэль Абама
2022
Спіс на 2022 год быў апублікаваны 6 снежня.[6]
Сярод лаўрэатаў — Гітанджалі Шры, Білі Айліш, Унс Джабір, Урсула фон дэр Ляен, Аляксандра Матвійчук, Наргіз Махамадзі, Рыта Марэна, Мія Мотлі, Юлія Паеўская, Ала Пугачова, Юлімар Рохас, Марына Вязоўская, Яна Зінкевіч
2018
Спіс на 2018 год быў аб’яўлены ў лістападзе 2018 года. У спіс увайшлі 27-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі Джулія Гілард, Стэйсі Канінгем, кіруючая Нью-Ёркскай фондавай біржай і Шапарак Шаджарызадэ,[7] якая аспрэчвала іранскі закон, які абавязвае жанчын насіць хіджаб.[8]
Сярод іншых лаўрэатаў — Фрэнсіс Арнольд, Ісабель Альендэ, Чэлсі Клінтан, Дона Стрыкленд
Крыніцы