Ян Станіслававіч Бабровіч

Ян Станіслававіч Бабровіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Борскі Казімір Іванавіч; Сымон; Казік;
Дата нараджэння 2 (15) чэрвеня 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1943(1943-01-08) (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст
Жанр публіцыстыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Станіслававіч Бабровіч (псеўданімы: Борскі Казімір Іванавіч; Сымон; Казік; 2 (15) чэрвеня 1902, в. Параф'янава, Вілейскі павет, цяпер Докшыцкі раён — 8 студзеня 1943, Паўночлаг) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст[1]. Магчыма, што ён з'яўляецца братам беларускага крытыка М. Бабровіча[2].

Біяграфія

З 1916 у войску. У 19181920 вучыўся ў гімназіі і на рабфаку[крыніца?] ў Вільні. У 1921 працаваў школьным інспектарам у Польшчы. У 19221925 вучыўся ў Пражскім універсітэце. Там далучыўся да левых рухаў[1]. З 1925 член Кампартыі Чэхаславакіі, з 1926 член КПЗБ. У Заходняй Беларусі быў прадстаўніком КПЗБ пры ЦК БСРГ, палітычым рэдактарам газет БСРГ «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Жыццё беларуса», «Народная справа», «Наша справа»[1].

23 снежня 1928 арыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў турмы. У верасні 1932 у выніку абмену палітвязнямі з Польшчы перададзены ў СССР. Узначальваў Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. 18 кастрычніка 1933 арыштаваны па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра»[1].

9 студзеня 1934 судовай калегіяй АДПУ прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў на Далёкім Усходзе. 14 жніўня 1939 Амурскі абласны суд прыгаварыў яго яшчэ да 10 гадоў пазбаўлення волі. Накіраваны ў Паўночнадзвінскі лагер (Архангельская вобласць), дзе і памёр[3].

Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956 года.

Сачыненні

  • Аб класавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай грамады. — Мн., 1932 (саўм. з Я. Багданскім)

Зноскі

  1. а б в г Бобрович Ян Станиславович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
  2. Гмырак Лявон(недаступная спасылка)
  3. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!