Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Суражскага раёнаВіцебскай акругіБССР. Цэнтр — мястэчка Янавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 27 верасня 1938 года Янавічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Станькаўскага сельсавета[1]. 12 мая 1959 года ў склад Котаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бітаўка, Жаляі, Зайбужжа, Князі, Латыгава, Мішуткі, Сакольнікі і Шчыты)[2]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Янавіцкага пассавета[3].
20 чэрвеня 2013 года Янавіцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[4].
Насельніцтва
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў, без Янавіч) — 579 чалавек[5], з іх 98,1 % — беларусы, 0,7 % — рускія[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1168 чалавек[7].
Крыніцы
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.