Ялоўскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. на вярховых балотах Ялоўскае і Коча. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 963 га.
На ўсходзе заказніка Пакнамерскія Вялікае (плошча 12 га) і Малое (плошча 7,7 га) азёры. Глебы тарфяніста-глеевыя, тарфяна-глеевыя і тарфяна-балотныя, на мінеральных астравах — дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя.
У раслінным покрыве — хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з перавагай журавін. Лясы (хвойнікі і бярэзнікі) на балотных і забалочаных землях займаюць каля 50 % тэрыторыі заказніка.
Літаратура