Ючы

Ючы
(Coyaha)
Рычард Рэй Уітмэн, мастак, паэт і актор
Агульная колькасць 623 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова юджэха
Рэлігія шаманізм, татэмізм,хрысціянства
Блізкія этнічныя групы сіў

Ючы (саманазва: Coyaha, літаральна «людзі сонца») — індзейскі народ у ЗША. Агульная колькасць (2010 г.) — 623 чалавекі.

Ючы — карэнныя жыхары горных раёнаў паўднёвага ўсходу ЗША. Іспанцы ў XVI ст. і англічане ў XVII ст. фіксавалі іх на ўсходзе сучаснага штата Тэнесі. Родная мова ючы юджэха з'яўляецца ізалятам, аднак мае шмат падабенстваў з мовамі сіў. Паходжанне назвы ючы спрэчнае. Магчыма, яна бярэ пачатак з іх асабістага словазлучэння, што значыць тубыльцаў, або ад наймення Ani'-Yu'tsl, якое ім далі чэрокі.

Пад 1567 г. іспанцы ўзгадвалі ючы як магутны народ, што стала жыў у буйных паселішчах. Аднак да сярэдзіны XVII ст. іх колькасць скарацілася да 1500 — 1600 чалавек. У канцы XVII — пачатку XVIII стст. яны пацярпелі паражэнні ад шаўні і чэрокі, што вымусіла розныя часткі народа мігрыраваць з традыцыйна населеных тэрыторый і ўступаць у саюзныя адносіны з іншымі індзейцамі. У другой палове XVIII ст. ючы ўсё яшчэ жылі на рацэ Тэнесі, на захадзе Фларыды і на сярэднім Захадзе.

У 1830-я гг. ючы разам з маскогі і семіноламі былі пераселеныя на тэрыторыі Аклахомы. У нашы дні большасць з іх уваходзіць у склад нацыі маскогі.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!