Юхан Вільгельм Снельман (12 мая 1806, Стакгольм — 4 ліпеня 1881, Кірканумі) — фінскі філосаф, публіцыст, празаік, журналіст і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Прафесар філасофіі Хельсінкскага ўніверсітэта (1856-63). У 1840-60-х гг . выдаваў шэраг газет на фінскай і шведскай мовах («Сайма» і інш.). Быў ілідарам фінскага нацыянальнага руху, заклікаў да згуртавання розных грамадскіх груп у імя інтарэсаў нацыі. Будучы сенатарам (1863-68), дамогся указа аб раўнапраўі фінскай мовы са шведскай (1863) — дзяржаўнай мовай Фінляндыі, і ўвядзення нацыянальнай грашовай адзінкі — маркі (1865). Аказаў значны ўплыў на развіццё філасофскай і грамадскай думкі Фінляндыі.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|