Юры (Эмігідыюш) Рыжы (англ.: Emigidius J. Ryzy; 5 жніўня 1933, Пастаўскі павет, Польская Рэспубліка — 29 лістапада 2015, ЗША) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся 5 жніўня 1933 года на хутары паблізу вёскі Латыгаль Пастаўскага павета (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). У 1946 годзе вывезены ў Польшчу. З 1976 года жыў у ЗША. У 1977 годзе пачаў душпастырскую службу, у 1978 годзе стаў на чале заснаванай ім Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай (Народнай) Царквы (БАП(Н)Ц) ва ўлонні Сусветнага Амерыканскага Патрыярхата. Пасля смерці брата Уладзіслава быў апостальскім адміністратарам, а затым узначаліў створаны тым Сусветны Амерыканскі Патрыярхат.
Удзельнік Першага з’езду беларусаў свету (Мінск, 1993), здзейсніў паездку па краіне. Выказваў упэўненасць, што дзяржава павінна быць зацікаўлена ў існаванні сваёй нацыянальнай царквы. Патрыярх Юры 10 гадоў запар прыязджаў на Беларусь. З яго ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле была заснаваная Беларуская аўтакефальная праваслаўная (народная) царква на Бацькаўшчыне, архіепіскапам якой стаў Юры (Рыжы). Акрамя рукапалажэння новых клірыкаў, архіепіскап Юры прымаў у сваю юрысдыкцыю святароў з Беларускага Экзархата, аднак гэта дзейнасць не атрымала прызнання.
У 2003 годзе напісаў і выдаў кнігу ўспамінаў і разважанняў «Мой крыж», ягоныя апавядані друкаваліся ў штогодніку «Беларус».
Памёр у ЗША 29 лістапада 2015 года[1][2].
Выбраная бібліяграфія
- Мой крыж. Успаміны і разважанніі / архіяпіскап Юры Рыжы. — Асінінг, 2003. — 103 с.
Зноскі
Літаратура
- Слесарев, А. В. «Белорусская Автокефальная Православная (Народная) Церковь» / А. В. Слесарев // Минские Епархиальные Ведомости. — 2009. — № 2 (89). — С. 77-83.
Спасылкі