У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Фамічоў.
Юрый Канстанцінавіч Фамічо́ў[1] (руск.: Юрий Константинович Фомичёв; 30 кастрычніка 1929 — 2 сакавіка 2015) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР[2].
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Чыстапаль Татарскай АССР (Рэспубліка Татарстан, Расія). У 1948 годзе скончыў сярэднюю школу ў Мінску і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут на лячэбны факультэт. Інстытут скончыў у 1954 годзе, вучыўся ў аспірантуры і ў 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. У пачатку 1960-х гг. павышаў кваліфікацыю ў Маскве і Англіі[2]. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1967 года Ю. К. Фамічоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, загадваў Праблемнай навукова-даследчай лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі. Адначасова ў 1969—1988 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай мікрабіялогіі біялагічнага факультэта. У 1970 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Вялікабрытаніі, дзе на працягу 6 месяцаў працаваў у Эдынбургскім універсітэце[2]. У 1971—1973 гг. займаў пасаду дэкана біялагічнага факультэта БДУ. З 1988 года займаў пасаду загадчыка кафедрай генетыкі, у 1993—2011 гг. — прафесара кафедры мікрабіялогіі[2].
Памёр Ю. К. Фамічоў 2 сакавіка 2105 г. Пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску[2].
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 40 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, 10 лекцыйных курсаў у галіне агульнай мікрабіялогіі, генетыкі бактэрый, малекулярнай біялогіі, генетычнай інжынерыі[2].
Пад кіраўніцтвам Ю. К. Фамічова абаронены 4 доктарскія і каля 40 кандыдацкіх дысертацый[2].
Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі