У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Казлоў.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Юрый Казлоў.
Юрый Канстанцінавіч Казлоў (нар. 7 студзеня 1928, Масква — 12 жніўня 2016) — беларускі эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1971).
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1951). Да 1953 года працаваў майстрам, начальнікам цэха на заводзе. З 1954 года у Савеце па вывучэнні вытворчых сіл АН СССР.З 1958 года у Цэнтральным эканамічным НДІ Дзяржплана РСФСР.
З 1960 года у Інстытуце эканомікі АН СССР. З 1963 года загадчык лабараторыі Цэнтральнага НДІ цяжкага машынабудавання. З 1964 года загадчык сектарам Савета па вывучэнню прадукцыйных сіл пры Дзяржплане СССР. З 1971 года дырэктар Галоўнага навукова-даследчага вылічальнага цэнтра выканкама Массавета.
У 1973—1979 гадах дырэктар НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. З 1982 года загадчык кафедры Маскоўскага інстытута кіравання, прафесар кафедры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта дызайну і тэхналогіі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы ў галіне аптымальнага планавання, развіцця і размяшчэння прадукцыйных сіл краіны, стварэння аўтаматызаваных сістэм кіравання народнай гаспадаркай. Унёс уклад у распрацоўку пытанняў размяшчэння асобных галін машынабудавання і іх комплексаў.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій[1][2].
Асноўныя працы
- Развитие и размещение машиностроения и методика его планирования. М.: Экономика, 1964.
- Организационные проблемы научно-технического прогресса. М.: Мысль, 1972.
- Развитие и размещение машиностроения СССР. М.: Машиностроение, 1974.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі