Юдыт Янс Лейстэр (нідэрл.: Judith Jans Leyster, а таксама Leijster; 28 ліпеня 1609, Харлем — 10 лютага 1660, Хемстэдэ) — нідэрландская мастачка Залатога стагоддзя.
Пісала жанравыя творы, партрэты і нацюрморты. Працы Джудыт Янс высока шанаваліся сучаснікамі, але пасля смерці, пра Лейстэр амаль забыліся. Да 1893 года ўсе яе творы прыпісваліся Франсу Халсу ці яе мужу Яну Мінсэ Маленару. Толькі ў канцы 19 стагоддзя Лейстэр атрымала прызнанне за свае мастацкія здольнасці.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і краўца і півавара. У 1633 была прынята ў Гільдыю Святога Лукі — саюз мастакоў Харлема. У 1636 годзе выйшла замуж за мастака Маленара, пераехала ў Амстэрдам. Нарадзіла пецярых дзяцей. Пераважная частка яе работ адносіцца да 1629—1635 гадоў.
Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што Лейстэр зрабіла кар’еру ў жывапісе, каб дапамагчы сваёй сям’і пасля банкруцтва яе бацькі. Яе першая вядомая падпісаная праца датавана 1629 годам. Да 1633 года яна была чальцом Гарлемскай гільдыі Святога Лукі.
Зноскі