Эштан Болдуін Картэр (англ.: Ashton Baldwin Carter; 24 верасня1954, Філадэльфія, Пенсільванія — 24 кастрычніка2022) — амерыканскі палітык і фізік, эксперт па палітыцы бяспекі. Міністр абароны ЗША з 17 лютага 2015 году па 20 студзеня 2017.
Біяграфія
Нарадзіўся 24 верасня 1954 года ў Філадэльфіі, Пенсільванія. Яго бацька Уільям Стэл Картэр Малодшы — ветэран Другой сусветнай вайны, у ваенна-марскім флоце быў неўролагам і псіхіятрам. Таксама Уільям Картэр быў старшынёй аддзела ў Мемарыяльным шпіталі Абінгтан на працягу 30 гадоў. Маці — Эн (Болдвін) Картэр, выкладчык англійскай мовы. Эштан Картэр рос разам з трыма роднымі братамі. Ва ўзросце 11 гадоў, калі Эштан Картэр працаваў на сваёй першай працы ў мыйцы машын, ён быў звольнены за тое, што абліў брудам уладальніка машыны.
У 1993—1996 гадах працаваў у Дэпартаменце абароны ў адміністрацыі Біла Клінтана як памочнік міністра абароны ЗША па пытаннях міжнароднай палітыкі бяспекі. У адміністрацыі Барака Абамы: з 29 красавіка 2009 па 5 кастрычніка 2011 — намеснік міністра абароны па набыцці, лагістыцы і тэхналогіях, на гэтай пасадзе ён адказваў за закупкі зброі; з 6 кастрычніка 2011 па 3 снежня 2013 быў першым намеснікам Міністра абароны ЗША.
У снежні 2014 года Прэзідэнт ЗША Барак Абама прадставіў кандыдатуру Картэра на пасаду міністра абароны ЗША. Сенат ЗША зацвердзіў яго кандыдатуру першага лютага 2015 года.
Памёр 24 кастрычніка 2022 года пасля сардэчнага прыступу.