Культура Эрліганг (кіт.: 二里岗文化) — археалагічная культура бронзавага веку на поўначы Кітая. У кітайскай гістарыяграфіі атаесамляецца з ранняй дынастыяй Шан. Існавала ў перыяд каля 1600 г. да н. э. — 1200 г. да н. э.
Назва культуры паходзіць ад наймення першага помніка, знойдзенага ў 1951 г. на ўсход ад Чжэнчжоу. З-за наяўнасці многіх падобных рысаў лічыцца працягам болей ранняй культуры Эрлітоу. Першапачаткова ўзнікла ў даліне Хуанхэ, але хутка пашырылася і на поўдні дасягнула Янцзы. Адметнай рысай культуры Эрліганг была вялікая колькасць вырабаў з бронзы, у тым ліку бронзавага посуду. Наяўнасць буйных умацаваных гарадскіх цэнтраў і аднастайнасць рамеснай вытворчасці можа сведчыць пра цэнтралізаваны характар грамадства і ўлады.
Спасылкі
- Haicheng Wang, China’s First Empire? Interpreting the Material Record of the Erligang Expansion
- Gyoung-Ah Lee, Gary W. Crawford, Li Liu, and Xingcan Chen Plants and people from the Early Neolithic to Shang periods in North China
- Ruiliang Liu, A. Mark Pollard, Jessica Rawson, Xiaojia Tang, Peter Bray, Changping Zhang Panlongcheng, Zhengzhou and the Movement of Metal in Early Bronze Age China
- Elise Hoi, Salt of the Early Civilizations: Case Studies on China
- Ceramic’s Influence on Chinese Bronze Development