У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мак-Дональд.
Эмі Мак-Дональд (нар. 25 жніўня 1987, Бішапбрыгс, Іст-Данбартаншыр, Шатландыя) — шатландская паэтэса і выканаўца.
Пачала пісаць музыку і тэксты ў падлеткавым узросце. Першай яе песняй была The Wall, натхненнем да якой паслужыў постар, які вісеў над ложкам сястры Эмі.
Яе першы сінгл, «Poison Prince», выйшаў 7 мая 2007 года. Дэбютны альбом This Is The Life быў выпушчаны 30 чэрвеня 2007 года і разышоўся тыражом у 2,5 мільёна асобнікаў. Другі альбом пад назвай A Curious Thing быў выпушчаны 8 сакавіка 2010 года.
Музычную кар'еру Эмі пачала ў 15 гадоў, выступаючы з Travis, Пітам Доэрці і The Libertines. Пасля некалькіх выступаў у Еўропе Мак-Дональд прыняла удзел у 5-м песенным фестывалі летам 2008 года, а затым у такіх музычных фестывалях, як Glastonbury, Hyde Park Calling, T in the Park і the V Festival.
7 студзеня 2013 года яна выканала кампазіцыю «Slow It Down» на цырымоніі ўручэння «Залатога Мяча» ў Цюрыху.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
|