Эльтон — бяссцёкавае салёнае возера ў Валгаградскай вобласці Расіі на поўначы Прыкаспійскай нізіны, за 140 км на паўночны ўсход ад горада Волжскі і 6 км ад пасёлка і чыгуначнай станцыі Эльтон.
Плошча паверхні возера 152 км². Глыбіня каля 0,1 м, увесну 0,7—0,8 м. Плошча вадазбору 1640 км².
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі