Калі не абумоўлена іншае, усе прадстаўленыя лічбы ў доларах ЗША
Эканоміка Балівіі, адной з найбедных краін Паўднёвай Амерыкі (бядней яе толькі Гаяна), засноўваецца на рыначным прынцыпе. Традыцыйна істотную ролю ў ёй гуляе дзяржава, якая дагэтуль кантралюе значную долю ў здабыўных прадпрыемствах.
Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва.
Адна з найбяднейшых краін Паўднёвай Амерыкі. Да 70 % насельніцтва жыве за рысай беднасці. У спалучэнні з нізкімі тэмпамі роста насельніцтва і кароткай працягласцю жыцця гэта моцна стрымлівае развіццё эканомікі.
З 1985 у краіне рэалізуецца доўгатэрміновая праграма макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформ. Асноўны інструмент — капіталізацыя шматлікіх дзяржаўных прадпрыемстваў, што ў балівійскім кантэксце азначае перадачу інвестарам 50 % акцый і права кіравання прадпрыемствам узамен на інвестыцыі на працягу некалькіх гадоў непасрэдна ў прадпрыемства замест простай выплаты грошай дзяржаве.
Памер ВУП (2002) — 22,3 млрд. USD (2004). Эканамічны рост — каля 2,5-3 % у год. Дэфіцыт бюджэта — каля 500 млн. USD (2004). Інфляцыя — 4-5 % (2004), для параўнання — у 1985 даходзіла да 20 000 %.
Да апошняга часу (пакуль не набраў моц экспарт энерганосьбітаў) знешні гандаль Балівіі быў дэфіцытны. Так, у 2002 экспарт склаў 1,3 млрд. USD, імпарт — 1,7 млрд. USD.
Галоўныя гандлёвыя партнёры — ЗША і Аргенціна. У апошнія гады павышаецца роля Бразіліі.
Балівія моцна залежыць ад замежнай дапамогі ў фінансіраванні рэформ. На канец 2002 знешні доўг складаў 4,5 млрд. USD. Урад Э.Маралеса мае на мэце зменшыць гэтую залежнасць.
Прамысловасць
Доля ў ВУП — прыкладна 35 % (сельская гаспадарка — 17 %, паслугі — каля 48 %), у тым ліку апрацоўчай прамысловасці — 18 %.
Прадпрыемствы апрацоўчага сектара прамысловасці пераважна дробныя, мясцовага значэння.
Энергетыка
Балівія энергетычна самадастатковая. Электрычнасці вырабляецца больш, чым спажываецца (адпаведна: 4,1 млрд. КВт*гадзін і 3,8 млрд. КВт*гадзін, 2002). Краіна валодае пятымі па велічыні ў Паўднёвай Амерыцы разведанымі запасамі нафты і другімі (пасля Венесуэлы) — прыроднага газу.
Сальда балівійскага знешняга гандлю ў 2004 дзякуючы газу стала станоўчым і склала 340 млн. USD. Плацёжны баланс застаецца адмоўным (прыкладна 300 млн. USD) з-за вялікага знешняга доўгу.