Эдуард Джабеевіч Какойты

Эдуард Джабеевіч Какойты
ас.: Кокойты Джабейы фырт Эдуард
Сцяг2-і Прэзідэнт Рэспублікі Паўднёвая Асеція Сцяг
18 снежня 2001 — 10 снежня 2011
Папярэднік Людвіг Аляксеевіч Чыбіраў
Пераемнік Вадзім Уладзіміравіч Броўцаў (в. а.)
Леанід Харытонавіч Цібілаў
Сцяг В. а. прэм'ер-міністра Рэспублікі Паўднёвая Асеція
14 жніўня 2003 — 17 верасня 2003
Папярэднік Герасім Георгіевіч Хугаеў
Пераемнік Ігар Віктаравіч Санакоеў

Нараджэнне 31 кастрычніка 1964(1964-10-31) (60 гадоў)
Дзеці трое
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Паўднёва-Асяцінская Рэспубліканская палітычная партыя «Адзінства»
Адукацыя Паўднёва-Асяцінскі педагагічны інстытут
Прафесія Настаўнік фізкультуры
Узнагароды
Ордэн «Уацамонга»
Ордэн «Уацамонга»
Ордэн Гонар і слава I ступені
Ордэн Гонар і слава I ступені
Ордэн Рэспублікі (ПМР)
Ордэн Рэспублікі (ПМР)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуа́рд Джабе́евіч КАКО́ЙТЫ (асец. Кокойты Джабейы фырт Эдуард) — прэзідэнт Рэспубліка Паўднёвая Асеція[1], прарасійскі палітык, які імкнецца аб’яднаць Паўночную і Паўднёвую Асецію ў межах Расійскай Федэрацыі.

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1964 года ў г. Цхінвалі. Скончыў сярэднюю школу №5. Працаваў электраманцёрам у аддзяленні сувязі. У 1980 г. стаў чэмпіёнам Грузінскай ССР па вольнай барацьбе; майстар спорту. У 19831985 гг. праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Узброеных сіл СССР. Паступіў у Паўднёва-Асецінскі педагагічны інстытут, які скончыў у 1988 па спецыяльнасці «Выкладчык фізічнай культуры». У інстытуце быў абраны сакратаром камітэта камсамола, пасля чаго працаваў у камсамольскіх структурах. Падчас падзей грузінска-асецінскага супрацьстаяння (19901991) стварыў і ўзначаліў баявы атрад, які ваяваў супраць грузінскага войска. З 1990 па 1993 гг. — дэпутат Парламента РПА. У лютым 1997 года ўказам першага прэзідэнта РПА Людвіга Чыбірава быў прызначаны гандлёвым прадстаўніком РПА ў Расійскай Федэрацыі. Працаваў памочнікам дэпутата Дзярждумы Расійскай Федэрацыі ад Паўночнай Асеціі А А. Чэхоева. У выніку прэзідэнцкіх выбараў у лістападзе-снежні 2001 года стаў прэзідэнтам Паўднёвай Асеціі, перамогшы ў другім туры (53 % галасоў). У 2006 годзе пераабраны на другі тэрмін.

Жанаты, мае трох сыноў.

Зноскі

  1. Прызнаецца Расіяй у якасці незалежнай дзяржавы

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!