Вясной 1943 г. прызначаны вікарыем у Чорную Весь на Беласточчыне, затым пераведзены ў Ухава. Пасля таго, як немцы спалілі Ухава, пераехаў у Беласток, дзе выконваў святарскую паслугу ў касцёле Святога Роха. У студзені 1953 г. абараніў доктарскую дысертацыю. У 1971 годзе прызначаны канцлерам архібіскупскай курыі ў Беластоку, а ў 1974 — капітульным канонікам базілікі Віленскай метраполіі.
3 мая1976 г. прызначаны тытулярным біскупам Ліматы і апостальскім адміністратарам Беластоцкай архідыяцэзіі. Кансекрацыя адбылася ў Беластоцкай кафедры. Пад яго кіраўніцтвам на Беласточчыне было адбудавана 18 касцёлаў і капліцаў, духоўная семінарыя ў Беластоку, інтэрнат для клерыкаў, дом для святароў-пенсіянераў, паўстала 18 новых парафій. 25 сакавіка1992 г. Папа Ян Павел II зацвердзіў булай архібіскупства і мітраполію ў Беластоку, першым архібіскупам-мітрапалітам якой быў прызначаны Эдвард Кісель.
Памёр 28 верасня1993 г. а дзевятай гадзіне вечара. Дзень 1 кастрычніка1993 г. на Беласточчыне быў абвешчаны днём смутку і жалобы.