У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Аавік.
Эвальд Аавік (эст.: Evald Aavik; 24 студзеня 1941, Курэссаарэ — 7 мая 2024) — эстонскі акцёр, заслужаны артыст Эстонскай ССР (1982).
У 1998 годзе на кінафестывалі «Кінашок» атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю (фільм «Георгікі»).
Біяграфія
Нарадзіўся 24 студзеня 1941 года ў Курэссаарэ.
Скончыў Тартускую музычную школу імя Хейна Элера (па класе скрыпка). Быў акцёрам тэатраў «Ванемуйнэ», «Угала» і Талінскага гарадскога тэатра.
Памёр 7 мая 2024 года ва ўзросце 83 гадоў.
Фільмаграфія
- 1978 — «Скарпіён» (эпізадычная роля)
- 1979 — «Гняздо на ветры»
- 1981 — «Каляды ў Вігала»
- 1986 — «Гульні для дзяцей школьнага ўзросту»
- 1988 — «Русалкавыя водмелі»
- 1989 — «Доктар Штокман»
- 1992 — «Сляза князя цемры»
- 1997 — «Сямейная падзея» (кароткаметражны)
- 1998 — «Георгікі»
- 2009 — «Спакушэнне святога Тыну»
Зноскі
- ↑ Population Register of Estonia — 1992.