Чулымцы — цюркскі народ, які пражывае ў Расіі. Колькасць 656 чал. (2002). Назва паходзіць ад ракі Чулым (прыток Обі), на якой яны пражываюць у яе сярэднім і ніжнім цячэнні. Былі хрышчоныя ў праваслаўі, захоўваюцца некаторыя традыцыі шаманізма. Асноўныя заняткі — земляробства і жывёлагадоўля.
Чулымская мова належыць да уйгурскай групыцюркскай галіныалтайскай моўнай сям’і. У Цегульдэцкім раёне карэннае насельніцтва гаварыла на сярэднечулымскім дыялекце, у якім вылучалася дзве галіны — тутальская і мелетская. Чулымская мова бяспісьменная, у школах ніколі не выкладалася.