Чарлз Бронсан, або Чарльз Бронсан (пры нараджэнні Чарльз Дэніс Бучынскі, англ.: Charles Dennis Buchinsky; 3 лістапада 1921, Эрэнфелд, Пенсільванія — 30 жніўня 2003, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканскі кінаакцёр.
Біяграфія
Нарадзіўся 3 лістапада 1921 года ў гарняцкім пасёлку Эрэнфелд (штат Пенсільванія), быў 11-м з 15 дзяцей у шахцёрскай сям’і. Яго бацька Уолтэр Бучынскі (1888—1932), ураджэнец мястэчка Друскенікі Гродзенскай губерні, паходзіў з ліпак — польска-літоўскіх татараў — і эміграваў у ЗША з бацькамі — Фрэнкам і Элізабет Бучынскімі. Яго маці Мэры Бучынскі (у дзявоцтве Валінскі, 1890—1968) нарадзілася ва Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям’і Томаса Валінскі і Ганны Батсэвідж, эмігрантаў з Расійскай імперыі (сучасная Літва).
У 1943 годзе быў прызваны ва ўзброеныя сілы ЗША і служыў у авіяцыі стралком на Б-29, удзельнічаў у бітвах за Сайпан і за Гуам.
Пасля Другой сусветнай вайны вырашыў стаць акцёрам, мяркуючы, што гэта забяспечыць яму дастойны заробак. Скончыў Pasadena Playhouse (горад Пасадэна). Змяніў некалькі прафесій, быў шахцёрам, рознарабочым; здымаўся ў невялікіх ролях на ТБ. З 1950 года пачаў працаваць у кіно, прычым у першых 12 фільмах — пад сваім сапраўдным прозвішчам.
Падчас мак-картысцкага «палявання на ведзьмаў» змяніў прозвішча Бучынскі на англасаксонскае Бронсан.
У 1960 годзе Бронсан з’явіўся ў вестэрне Джон Стэрджэса «Цудоўная сямёрка» разам з іншымі зоркамі — Юлам Брынерам, Стывам Мак-Куінам, Джэймсам Кобернам, Робертам Вонам, Ілаем Уолакам.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|