Акруга Цэнтральны Ачэх (індан.: Kabupaten Aceh Tengah) — акруга ў правінцыі Ачэх. Адміністрацыйны цэнтр — горад Такенган.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2008 года, на тэрыторыі акругі пражывала 175527 чалавек. Большасць насельніцтва акругі належыць да народнасці гаё.
Эканоміка
Акруга з'яўляецца асноўным цэнтрам вытворчасці кавы ў правінцыі Ачэх.
Адміністрацыйны падзел
Акруга Цэнтральны Ачэх дзеліцца на наступныя раёны:
- Лінге
- Бінтанг
- Лут-Тавар
- Кебаякан
- Пегасінг
- Бебесэн
- Куте-Пананг
- Сіліх-Нара
- Кетол
- Чэлала
- Джагонг-Джэгет
- Ату-Лінтанг
- Біс
- Русіп-Антара
- ↑ Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 74.