Цешынскае княства або герцагства ўзнікла як адно са шматлікіх сярэдневяковых сілезскіх княстваў, якія знаходзіліся пад кіраваннем розных галін польскага дому Пястаў. Тэрыторыя — Цешынская Сілезія, сталіца — Цешын.
У 1315 годзе Мешка сканаў, і княства было падзелена паміж яго сынамі: Уладзіслаў атрымаў Асвенцім, а Цешын застаўся ў Казіміра. Паступова Казімір аддаляўся ад польскіх інтарэсаў, і ў 1327 годзе прынёс амажЯну Люксембургскаму як каралю Багеміі. З тых часоў гісторыя Цешынскай Сілезіі была ў большай ступені звязана з Прагай, чым з Кракавам. Ад Казіміра ў 1358 годзе княства атрымаў у спадчыну яго сын Пшамыслаў, які за доўгае жыццё здолеў прымножыць свае ўладанні.
Па прычыне бяздзетнасці апошні ўсынавіў пляменніка жонкі — эрцгерцага Карла Іагана. Пазней тытул герцага Цешынскага насілі нашчадкі Карла Іагана — Альбрэхт і Фрыдрых Марыя Альбрэхт. Усе трое былі выдатнымі военачальнікамі і фельдмаршаламі (у арміях Аўстрыі, Германіі, Расіі).