Храм Хрыста Збавіцеля

Кафедральны праваслаўны сабор
Кафедральны Саборны храм Хрыста Збавіцеля
(сабор Ражства Хрыстова)
руск.: Храм Христа Спасителя
Сучасны выгляд Храма Хрыста Збавіцеля
Сучасны выгляд Храма Хрыста Збавіцеля
55°44′40,53″ пн. ш. 37°36′20,21″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква, вул. Валхонка  (руск.), 15
Канфесія Праваслаўе
Епархія Маскоўская  (руск.)
Благачынне Q4504192?
Архітэктурны стыль Руска-візантыйскі
Архітэктар Канстанцін Тон
Заснавальнік Аляксандр I
Дата заснавання 19 жніўня 2000
Будаўніцтва 19941997 гады
Асноўныя даты

1860Будаўніцтва па праекце К. А. Тона
1931Разбурэнне

2000Аднаўленне па праекце А. М. Дзянісава  (руск.),
З. К. Цэрэтэлі, М. М. Пасохіна  (руск.)

Дата скасавання 5 снежня 1931
Статус Патрыяршы падворак
Стан Дзеючы
Сайт new.xxc.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кафедральны саборны храм Хрыста Збавіцеля (сабор Ражства Хрыстова) у Маскве — кафедральны сабор Рускай Праваслаўнай Царквы недалёка ад Крамля на левым беразе Масквы-ракі, на месцы, якое раней называлася Чартоллем (вуліца Валхонка, 15-17). Сённяшняе збудаванне — ажыццёўленае ў 1990-х гадах знешняе аднаўленне аднайменнага храма, створанага ў XIX стагоддзі.

Храм з’яўляецца калектыўным кенатафам воінаў Рускай імператарскай арміі, якія загінулі ў вайне з Напалеонам — на сценах храма напісаны імёны афіцэраў, якія загінулі ў Айчыннай вайне 1812 года і замежных паходах 1797—1806 і 1814—1815 гадоў.

Арыгінал храма быў узведзены ў памяць аб напалеонаўскім нашэсці па праекце архітэктара К. А. Тона. Будаўніцтва працягвалася амаль 44 гады: храм быў закладзены 23 верасня 1839 года, асвечаны — 26 мая 1883 года. Будынак храма быў разбураны ў разгар сталінскай рэканструкцыі горада  (руск.) 5 снежня 1931 года. Зноўку адбудаваны непадалёк ад ранейшага месца ў 19941997 гадах.

Храм мае статус Патрыяршага падвор’я.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!