Хайле Гебрэселасіе (амх.: ኃይሌ ገብረ ሥላሴ, англ.: Haile Gebrselassie; нар. 18 красавіка 1973, Асэла, правінцыя Арсі, Эфіопія) — эфіопскі стаер і марафонец. Двухразовы алімпійскі чэмпіён і чатырохразовы чэмпіён свету ў бегу на 10 000 метраў, чатырохразовы чэмпіён свету ў закрытых памяшканнях на дыстанцыях 1500 і 3000 метраў. З 1994 года ўсталяваў 27 сусветных рэкордаў на бегавых дыстанцыях, пачынаючы ад 2000 метраў і заканчваючы марафонам. У цяперашні час мае сусветныя рэкорды ў бегу на 20 000 метраў і бегу за гадзіну.
Прызнаны найлепшым лёгкаатлетам свету 1995 і 1998 гадоў па версіі часопіса Track & Field News, найлепшым лёгкаатлетам свету па версіі ІААФ 1998 года. Лаўрэат прэмій «Спартсмен года AIMS» 2006, 2007 і 2009 гадоў і «Самы хуткі час AIMS» 2007 і 2008 гадоў.
У лістападзе 2021 года Хайле Гебрэселасіе знаходзіцца на фронце бітвы ў Эфіопіі супраць паўстанцаў Тыграй.
Зноскі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|