Фёдар Кузьміч Каўроў (1912, вёска Пасуддзева, Горацкі павет, цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 9 ліпеня 1937) — Герой Савецкага Саюза (1937).
Біяграфія
Беларус. З 1931 года ў Данбасе. У Чырвонай Арміі з 1934 г. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг. на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся пры баях каля Гвадалахары і Тэруэля. Загінуў у баі 09.07.1937 г. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, малодшаму камандзіру Каўрову Фёдару Кузьмічу 28 кастрычніка 1937[1] пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі.
Памяць
Імем Фёдара Кузьміча Каўрова названа Сватошыцкая 8-гадовая школа Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Зноскі
Літаратура
- Каўроў Фёдар Кузьміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 151.
- Каўроў Фёдар Кузьміч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 1997. — Кн. 1. — С. 255—256.
Спасылкі