Футзал

Футза́л — камандная спартыўная гульня ў зале, у якой прымаюць удзел дзве каманды па 5 гульцоў, адзін з якіх варатар. Кожнай камандзе дазваляецца выкарыстоўваць неабмежаваную колькасць замен. У адрозненне ад некаторых іншых відаў Indoor soccer (футбол на траве або шоубол, як яго называюць у Лацінскай Амерыцы), гульня праходзіць на пляцоўцы з цвёрдым пакрыццём, пазначаным лініямі; шчыткі або борцікі не выкарыстоўваюцца. У футзале выкарыстоўваюць меншы па памерах мяч, з меншым адскокам, чым звычайны футбольны мяч. Правілы ствараюць акцэнт на імправізацыі, крэатыўнасці і тэхніцы, а таксама кантролі мяча і перадачах у абмежаванай прасторы. Назва гульні паходзіць ад партугальскага futebol de salão і іспанскага fútbol sala. Па правілах футзал нагадвае футбол, хоць існуюць некаторыя істотныя адрозненні. У Беларусі і некаторых іншых краінах часта выкарыстоўваюць тэрмін «міні-футбол».

Гісторыя

Футзал пачаў сваё развіццё ў Мантэвідэа, Уругвай, у 1930-х, калі Хуан Карлас Серыяні стварыў правілы для новай версіі футбола. У Бразіліі гэтая версія футбола актыўна развівалася на вуліцах сталіцы Сан-Паўлу. Неўзабаве гэты від спорту пачаў распаўсюджвацца па ўсёй тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, а яго папулярнасць прывяла да з’яўлення кіруючага органа пад назвай Міжнародная федэрацыя футзала (FIFUSA — Federación Internacional de Fútbol de Salón). Першы чэмпіянат свету пад эгідай FIFUSA быў праведзены ў Сан-Паўлу ў 1972 годзе, чэмпіёнамі сталі гаспадары турніру, каманда Бразіліі. Яшчэ большая колькасць краін прыняла ўдзел у другім чэмпіянаце свету ў Мадрыдзе ў 1985 годзе.

Неўзабаве, ФІФА пачала праводзіць свае ўласныя спаборніцтвы па футзале і прызначаць свае ўласныя правілы гульні. Паводле новых правіл ФІФА, быў палепшаны тэхнічны бок гульні для гульцоў і гледачоў. Суддзя на лініі быў заменены памочнікам суддзі, і была дазволена неабмежаваная колькасць замен. Быў уведзены чацвёрты памер футбольнага мяча, вага якога была павялічана для таго, каб паменшыць адскок на 30 % у параўнанні са звычайным мячом, што дазволіла паскорыць гульню і забіваць галы галавой.

Адносіны ФІФА з членамі сваёй арганізацыі дазволілі большай колькасці краін даведацца пра міні-футбол. Упершыню ФІФА правяла свой уласны Чэмпіянат свету па футболе ў зачыненых памяшканнях у 1989 годзе ў Ротэрдаме, Нідэрланды. У 1992 годзе быў праведзены Чэмпіянат свету па міні-футболе пад эгідай ФІФА ў Ганконгу, а з 1996 года такія спаборніцтвы сталі называцца спаборніцтвы Чэмпіяната свету па футзале. Іспанія паклала канец дамінаванню Бразіліі ў гэтых спаборніцтвах, стаўшы чэмпіёнам два разы падрад у 2000 і 2004 годзе. На апошнім Чэмпіянаце свету па футзале ў Рыа-дэ-Жанэйра чэмпіёнамі зноў сталі бразільцы.

У 2002 годзе члены Панамерыканскай федэрацыі па футзале (PANAFUTSAL — The Pan-American Futsal Confederation) сфарміравалі Сусветную асацыяцыю футзала (AMF — World Futsal Association), міжнародны рэгулюючы орган, незалежны ад ФІФА. ФІФА і AMF працягваюць вызначаць уласныя правілы гульні.

Футзал пад эгідай AMF мае агульныя карані з футзалам пад эгідай ФІФА. Падзел на два розныя віды спорту адбыўся ў 1980-я гады, калі ФІФА паспрабавала атрымаць кантроль над футболам у залах і ў яе паўсталі істотныя рознагалоссі з PANAFUTSAL і FIFUSA. ФІФА забараніла ўжыванне слова «футбол» для наймення футбола ў зале ў версіі PANAFUTSAL і FIFUSA. Таму на кангрэсе FIFUSA ў 1985 годзе ў Мадрыдзе было прынята рашэнне ўжываць слова «futsal» ("футзал). Неўзабаве ФІФА таксама пачала выкарыстоўваць дадзенае слова. Прадстаўнікі FIFUSA і краін-членаў PANAFUTSAL неаднаразова сустракаліся з прадстаўнікамі ФІФА, але дасягнуць дамоўленасці па гэтай справе ім не ўдалося.

Правілы

Як міжнародныя кіруючыя органы, ФІФА і AMF нясуць адказнасць за падтрымку і прамульгацыю афіцыйных правілаў сваіх уласных варыянтаў футзала. Падобна футболу, футзал мае свае правілы, якія вызначаюць усе аспекты гульні, уключаючы магчымасць змен з улікам мясцовых матчаў і чэмпіянатаў. Правілы гульні па футзале ўключаюць 17 пунктаў.

Гульцы, экіпіроўка і судзейства

Кожная каманда складаецца з 5 гульцоў, адзін з якіх з’яўляецца брамнік. Максімальная колькасць запасных гульцоў сем з неабмежаванай колькасцю замен падчас гульні. Замены могуць адбывацца нават тады, калі мяч знаходзіцца ў гульні. Калі ў камандзе менш, чым тры футбаліста матч адмяняецца.

Футбольная форма ўяляе сабой : футболку з рукавамі, шорты, гетры, шчыткі, вырабленыя з гумы або пластыка, і абутак на гумовай падэшве. Брамнік можа насіць спартыўныя штаны, яго форма павінна быць іншага колеру, каб адрозніць яго ад іншых гульцоў сваёй каманды і суддзі. Насіць ювелірныя вырабы падчас гульні забараняецца, як і іншыя прадметы, якія могуць прадстаўляць небяспеку іншым гульцам.

Матч праводзіцца суддзёй, які сочыць за выкананнем правілаў гульні, і толькі галоўны суддзя мае права перапыніць матч у выпадку перашкод правядзенню матчу. Галоўнаму суддзі дапамагае яго памочнік. Рашэнні, якія прымаюць суддзі, з’яўляюцца канчатковымі і могуць быць зменены толькі ў тым выпадку, калі суддзі лічаць гэта неабходным, да таго часу як гульня яшчэ не аднавілася. Акрамя іх ёсць яшчэ трэці суддзя і суддзя-хранаметрыст, які вядзе ўлік парушэнняў у матчы. У выпадку прычынення траўмы суддзі або яго памочніку, трэці арбітр можа замяніць памочніка суддзі.

Поле

Пляцоўка вырабляецца з дрэва або пластыка, могуць быць выкарыстаны любыя роўныя, гладкія, не абразіўныя матэрыялы. Даўжыня пляцоўкі падчас правядзення міжнародных спаборніцтваў вар’іруецца ў дыяпазоне 38-42 м, шырыня 18-25 м. Падчас правядзення іншых матчаў яна можа складаць 25-42 м у даўжыню і 15-25 м у шырыню. Вышыня столі павінна быць не менш за 4 м. Вароты прамавугольнай формы размяшчаюцца па цэнтру кожнай лініі брамы. Адлегласць паміж унутранымі бакамі стоек брамы павінна быць 3 м адна ад другой, а ніжняя частка перакладзіны брамы павінна быць на вышыні 2.2.м над паверхняй пляцоўкі. Сетка, вырабленая з канопляў, джуту або нейлону, мацуецца да задняй часткі перакладзіны і стоек брамы. Ніжняя частка сеткі прымацоўваецца да закругленай трубы ці іншых прыстасаванняў, якія падыходзяць для мацавання. Таўшчыня брамы ў верхняй частцы 80 см і 1 м у ніжняй.

Перад кожнымі варотамі знаходзіцца штрафная пляцоўка. Лінія, якая пазначае край штрафной пляцоўкі, называецца лінія штрафной пляцоўкі. У раёне штрафной пляцоўцы брамніку дазваляецца дакранацца рукамі да мяча. Знак, для таго каб прабіваць пенальці размяшчаецца за 6 м ад лініі брамы па цэнтры футбольных варот. Іншы знак для прабівання штрафнога ўдару размяшчаецца за 10 м ад лініі брамы па цэнтры футбольных варот. Пенальці з адлегласці 6 м прызначаецца ў выпадку парушэння правіл у зоне штрафной. Пенальці прызначаецца з адлегласці 10 м у выпадку, калі футбалісты адной каманды парушылі правілы 6 разоў. Свабодны ўдар выконваецца з другой штрафной адзнакі, размешчанай на адлегласці 10 м ад лініі брамы.

Працягласць гульні

Стандартны матч складаецца з двух аднолькавых таймаў, якія працягваюцца па 20 мінут кожны. Працягласць кожнага тайма можа быць павялічана, каб даць магчымасць выканаць пенальці або штрафны ўдар супраць той каманды, гульцы якой здзейснілі больш за 5 парушэнняў правілаў. Перапынак паміж двума таймамі не можа перавышаць 15 мінут.

Падчас некаторых матчаў, калі гульня не можа скончыцца нічыёй, пераможца вызначаецца трыма спосабамі: мяч, забіты ў гасцях, дадатковы тайм і выкананне пенальці. Мяч, забіты ў гасцях, азначае, што калі каманды згулялі ўнічыю дома і на выездзе, гол, забіты ў гасцевым матчы лічыцца за два. Дадатковы час складаецца з двух таймаў працягласцю 5мінут. Калі пераможца не вызначыцца ў дадатковы час, прабіваюцца 5 пенальці футбалістамі кожнай каманды; каманда, якая забіла больш, становіцца пераможцам. Калі пасля выканання 5 пенальці пераможца не выяўлены, кожная каманда працягвае выконваць па адным пенальці да тых часоў, пакуль адна з каманд не заб’е больш, чым іншая. У адрозненне ад дадатковага часу, галы, забітыя ў серыі пенальці, не залічваюцца да мячоў, забітых на працягу ўсяго матча.

Пачатак і аднаўленне гульні

У пачатку матчу падкінутая ўверх манета вызначае, хто пачне гульню. Увод мяча ў гульню з цэнтра поля сігналізуе аб пачатку матчу, а таксама выкарыстоўваецца для пачатку другога тайма і кожнага дадатковага перыяду. Гэтую працэдуру выконваюць кожны раз пасля забітага мяча, калі іншая каманда пачынае гульню з цэнтра поля. Пасля часовага спынення гульні па любой прычыне, не прадугледжанай Правіламі гульні, суддзя ўводзіць мяч у гульню ў тым месцы, дзе гульня была спынена пры ўмове, што да спынення мяч нахадзіўся ў гульні і не перасёк бакавую лінію пляцоўкі або лінію варот. Калі мяч сыходзіць за лінію варот або бакавую лінію, трапляе ў столь ці гульня была спынена арбітрам матчу, мяч знаходзіцца па-за гульні. Калі мяч трапляе ў столь памяшкання, гульня аднаўляецца ўдарам у карысць каманды, сапернік якога апошнім дакрануўся да мяча ў тым месцы, адкуль ён трапіў у столь.

Парушэнне правілаў

Штрафны ўдар можа быць прызначаны на карысць каманды саперніка, калі гулец паспрабаваў або зрабіў падножку свайму саперніку, штурхнуў, тузануў або насеў на свайго апанента, ударыў або паспрабаваў ударыць свайго саперніка. Затрымка з’яўляецца парушэннем, якое караецца штрафным ударам. Усе парушэнні правілаў накопліваюцца. Прамы штрафны ўдар выконваецца там, дзе здарылася парушэнне, за выключэннем, калі парушэнне было здзейснена супраць гульца той каманды, якая абараняецца ў сваёй штрафной пляцоўцы. У такім выпадку свабодны ўдар можа быць выкананы з любога месца ўнутры штрафной. Пенальці прызначаецца ў выпадку, калі футбаліст зрабіў адпаведнае парушэнне правілаў у межах сваёй штрафной пляцоўкі.

Непрамы свабодны ўдар дазваляецца зрабіць процілеглай камандзе, калі брамнік выпусціў мяч з рук, а затым зноў дакрануўся да яго рукамі, калі ён узяў мяч у рукі, калі перадачу яму аддаў яго партнёр па камандзе, або ён трымае (кантралюе) мяч на сваёй палове поля больш за 4 секунды. Непрамы свабодны ўдар таксама прадастаўляецца процілеглай камандзе, калі футбаліст гуляе небяспечна, наўмысна блакуе свайго апанента, перашкоджвае брамніку сапернікаў весці мяч у гульню рукамі, або што-небудзь яшчэ, калі гульня спыняецца для папярэджання або выключэння футбаліста. Штрафны ўдар выконваецца з месца, дзе адбылося парушэнне.

Жоўтыя і чырвоныя карткі таксама выкарыстоўваюцца ў футзале. Жоўтая картка папярэджвае футбалістаў за іх дзеянні, а калі яны атрымліваюць дзве, ім паказваюць чырвоную картку, пасля якой яны пакідаюць поле. Жоўтую картку паказваюць у выпадку, калі гулец праяўляе неспартыўныя паводзіны, нязгода, робіць пастаянныя парушэнні Правілаў гульні, затрымлівае аднаўленне гульні, не прытрымліваецца належнай адлегласці ад футбаліста каманды саперніка, калі мяч зноў уводзіцца ў гульню, парушае працэдуру замены, выходзіць на поле або калі яго пакідае без дазволу суддзі. Футбалісту паказваюць чырвоную картку і выдаляюць з поля ў выпадку сур’ёзнага парушэння Правілаў гульні, агрэсіўных паводзін, пляўкоў у твар іншых футбалістаў, наўмыснай гульні ў мяч рукамі ў межах сваёй штрафной пляцоўкі, каб не даць сапернікам забіць гол (за выключэннем брамніка ў межах сваёй штрафной пляцоўкі). Таксама караецца чырвонай карткай затрымка саперніка, які набліжаецца да брамы і мае магчымасць забіць гол. Гулец, якому паказалі чырвоную картку, павінен пакінуць поле. Запасны гулец можа выйсці на пляцоўку праз дзве хвіліны пасля таго, як яго партнёр па камандзе пакінуў поле. Калі каманда з пяці гульцоў забіла гол камандзе, у якой менш за 5 футбалістаў, іншы гулец можа пачаць гульню з камандай, у якой менш за 5 футбалістаў. Калі колькасць футбалістаў у камандах аднолькавая, падчас таго, калі забіваецца мяч, ці калі каманда з меншай колькасцю футбалістаў забівае гол, абедзве каманды застаюцца з той жа колькасцю гульцоў.

Кіруючыя органы

Футзал у цяперашні час мае два кіруючых органа: Міжнародная асацыяцыя футзала (AMF) і Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA). AMF з’яўляецца пераемнікам арганізацыі FIFUSA. FIFA пазней праявіў цікавасць да міні-футбола, аднак перамовы паміж FIFA і AMF, прымірыць арганізацыі не мелі поспеха. FIFA арганізуе ўласныя асобныя спаборніцтвы.

Рэгіён Прадстаўніцтва AMF Прадстаўніцтва FIFA
Свет Міжнародная асацыяцыя футзала (AMF)
Asociación Mundial de Fútbol de Salón
Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA)
Fédération Internationale de Football Association
Азія Азіяцкая канфедэрацыя футзала (CAFS)
Confederation of Asian Futsal
Азіяцкая канфедэрацыя футбола (AFC)
Asian Football Confederation
Афрыка Афрыканская канфедэрацыя футзала (CAFUSA)
Confédération Africaine de Futsal
Афрыканская канфедэрацыя футбола (CAF)
Confederation of African Football
Паўночная Амерыка, Цэнтральная Амерыка, Карыбскі басейн Канфедэрацыя Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна па футзале (CONCACFUTSAL)
Confederation of North, Central American and Caribbean Futsal

Панамерыканская канфедэрацыя футбола (CPFS)
Confederación Panamericana de Fútbol

Канфедэрацыя футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна (CONCACAF)
Confederation of North, Central American and Caribbean Association Football
Паўднёвая Амерыка Паўднёваамерыканская канфедэрацыя па футзале (CSFS)
Confederação Sul-Americana de Futebol de Salão

Панамерыканская канфедэрацыя футбола (CPFS)
Confederación Panamericana de Fútbol

Паўднёваамерыканская канфедэрацыя футбола (CONMEBOL)
Confederación Sudamericana de Fútbol
Акіянія Канфедэрацыя футбола Акіяніі (OFC)
Oceania Football Confederation
Еўропа Еўрапейскі саюз футзала (UEFS)
European Union of Futsal
Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA)
Union of European Football Associations

Спіс правілаў

Памеры пляцоўкі Мінімальнага даўжыня поля 25x16m, максімальная 42x25m.
Мяч Памер 4: акружнасць 62-64 см, вага паміж 400—440 г. ў пачатку гульні.
Пры падзенні з вышыні 2 м, першы адскок не павінен быць ніжэй за 50 см, альбо больш за 65 см.
Час Гульня працягваецца два перыяды па 20 хвілін са спыненнямі, калі мяч паза гульнёй. Паміж гэтымі двума перыядамі ёсць перапынак 15 хвілін. Кожная каманда можа выкарыстоўваць адзін тайм-аўт за перыяд, які доўжыцца адну хвіліну. Некаторыя з ніжэйшых ліг і турніраў выкарыстоўваюць 24-хвілінныя перыяды са спыненнем часу.

Турніры FIFA

Мужчынскія нацыянальныя каманды

Сусветныя

Турнір Год Горад Краіна Чэмпіён 2-я 3-я 4-я
Чэмпіянат свету па міні-футболе FIFA 1989 Ротэрдам Нідэрланды Бразілія Бразілія Нідэрланды Нідэрланды Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Бельгія Бельгія
1992 Ганконг Ганконг Бразілія Бразілія Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Іспанія Іспанія Іран Іран
1996 Барселона Іспанія Бразілія Бразілія Іспанія Іспанія Расія Расія Украіна Украіна
2000 Гватэмала Гватэмала Іспанія Іспанія Бразілія Бразілія Партугалія Партугалія Расія Расія
2004 Тайбэй Тайвань Іспанія Іспанія Італія Італія Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна
2008 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Бразілія Бразілія Іспанія Іспанія Італія Італія Расія Расія
2012 Бангкок Тайланд Бразілія Бразілія Іспанія Іспанія Італія Італія Калумбія Калумбія
2016 Багата Калумбія
Кубак Канфедэрацыі па міні-футболе FIFA 2009 Трыпалі Лівія Іран Іран Уругвай Уругвай Лівія Лівія Гватэмала Гватэмала
Міжземнаморскі Кубак па міні-футболе 2010 Трыпалі Лівія Харватыя Харватыя Лівія Лівія Славенія Славенія Францыя Францыя
Mundialito (міні-футбол) 1994 Мілан Італія Італія Італія Харватыя Харватыя Іспанія Іспанія Венгрыя Венгрыя
1995 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Бразілія Бразілія Італія Італія Іспанія Іспанія Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
1996 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Бразілія Бразілія Парагвай Парагвай Аргенціна Аргенціна Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
1998 Рыа-дэ-Жанэйра Бразілія Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Італія Італія
2001 Жойнвілі Бразілія Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна Партугалія Партугалія Чэхія Чэхія
2002 Рэджо-дзі-Калабрыя Італія Бразілія Бразілія Італія Італія Расія Расія Аргенціна Аргенціна
2006 Алгарві Партугалія Партугалія Партугалія Харватыя Харватыя Ангола Ангола Мазамбік Мазамбік
2007 Алгарві Партугалія Партугалія Партугалія Славакія Славакія Венгрыя Венгрыя Харватыя Харватыя
2008 Алгарві Партугалія Партугалія Партугалія Венгрыя Венгрыя Ангола Ангола Лівія Лівія
Гран-пры па міні-футболе 2005 Брускі (Санта-Катарына) Бразілія Бразілія Бразілія Калумбія Калумбія Аргенціна Аргенціна Уругвай Уругвай
2006 Бразілія Бразілія Бразілія Італія Італія Харватыя Харватыя Аргенціна Аргенціна
2007 Бразілія Бразілія Бразілія Іран Іран Аргенціна Аргенціна Венгрыя Венгрыя
2008 Бразілія Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна Украіна Украіна Парагвай Парагвай
2009 Бразілія Бразілія Бразілія Іран Іран Румынія Румынія Чэхія Чэхія
2010 Бразілія Іспанія Іспанія Бразілія Бразілія Парагвай Парагвай Іран Іран
2011 Манаус Бразілія Бразілія Бразілія Расія Расія Аргенціна Аргенціна Іран Іран
2013 Марынга Бразілія Бразілія Бразілія Расія Расія Іран Іран Парагвай Парагвай
Арабскі чэмпіянат па міні-футболе 1998 Каір Егіпет Егіпет Егіпет Марока Марока Лівія Лівія Дзяржава Палесціна Палесціна
2005 Каір Егіпет Егіпет Егіпет Марока Марока Ліван Ліван Лівія Лівія
2007 Трыпалі Лівія Лівія Лівія Егіпет Егіпет Ліван Ліван Марока Марока
2008 Порт-Саід Егіпет Лівія Лівія Егіпет Егіпет Іарданія Іарданія Ліван Ліван

Кантынентальныя

Рэгіён Год Краіна Чэмпіён 2-я 3-я 4-я
Афрыка (CAF) 1996 Егіпет Егіпет Егіпет Гана Гана Зімбабвэ Зімбабвэ Самалі Самалі
2000 Егіпет Егіпет Егіпет Марока Марока Лівія Лівія Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ПАР
2004 Егіпет Егіпет Егіпет Мазамбік Мазамбік Марока Марока
2008 Лівія Лівія Лівія Егіпет Егіпет Марока Марока Мазамбік Мазамбік
2011 Буркіна-Фасо
Азія (AFC) 1999 Малайзія Іран Іран Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя Казахстан Казахстан Японія Японія
2000 Тайланд Іран Іран Казахстан Казахстан Тайланд Тайланд Японія Японія
2001 Іран Іран Іран Узбекістан Узбекістан Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя Японія Японія
2002 Інданезія Іран Іран Японія Японія Тайланд Тайланд Паўднёвая Карэя Паўднёвая Карэя
2003 Іран Іран Іран Японія Японія Тайланд Тайланд Кувейт Кувейт
2004 Макаа Іран Іран Японія Японія Тайланд Тайланд Узбекістан Узбекістан
2005 В’етнам Іран Іран Японія Японія Узбекістан Узбекістан Кыргызстан Кыргызстан
2006 Узбекістан Японія Японія Узбекістан Узбекістан Іран Іран Кыргызстан Кыргызстан
2007 Японія Іран Іран Японія Японія Узбекістан Узбекістан Кыргызстан Кыргызстан
2008 Тайланд Іран Іран Тайланд Тайланд Японія Японія Кітай Кітай
2010 Узбекістан Іран Іран Узбекістан Узбекістан Японія Японія Кітай Кітай
2012 ААЭ Японія Японія Тайланд Тайланд Іран Іран Аўстралія Аўстралія
2014 В’етнам Японія Японія Іран Іран Узбекістан Узбекістан Кувейт Кувейт
2016 Тайбэй
Еўропа (UEFA) 1996 Іспанія Іспанія Іспанія Расія Расія Бельгія Бельгія Італія Італія
1999 Іспанія Расія Расія Іспанія Іспанія Італія Італія Нідэрланды Нідэрланды
2001 Расія Іспанія Іспанія Украіна Украіна Расія Расія Італія Італія
2003 Італія Італія Італія Украіна Украіна Іспанія Іспанія Чэхія Чэхія
2005 Чэхія Іспанія Іспанія Расія Расія Італія Італія Украіна Украіна
2007 Партугалія Іспанія Іспанія Італія Італія Расія Расія Партугалія Партугалія
2010 Венгрыя Іспанія Іспанія Партугалія Партугалія Чэхія Чэхія Азербайджан Азербайджан
2012 Харватыя Іспанія Іспанія Расія Расія Італія Італія Харватыя Харватыя
2014 Бельгія Італія Італія Расія Расія Іспанія Іспанія Партугалія Партугалія
2016 Сербія
2018 Славенія
Паўночная і Цэнтральная Амерыка
(CONCACAF)
1996 Гватэмала Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Куба Куба Мексіка Мексіка Гватэмала Гватэмала
2000 Коста-Рыка Коста-Рыка Коста-Рыка Куба Куба Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Мексіка Мексіка
2004 Коста-Рыка Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Куба Куба Коста-Рыка Коста-Рыка Мексіка Мексіка
2008 Гватэмала Гватэмала Гватэмала Куба Куба Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША Панама Панама
2012 Гватэмала Коста-Рыка Коста-Рыка Гватэмала Гватэмала Панама Панама Мексіка Мексіка
Акіянія (OFC) 1992 Аўстралія Аўстралія Аўстралія Вануату Вануату Новая Зеландыя Новая Зеландыя
1996 Вануату Аўстралія Аўстралія Вануату Вануату Фіджы Фіджы Самоа Самоа
1999 Вануату Аўстралія Аўстралія Фіджы Фіджы Вануату Вануату Папуа — Новая Гвінея Папуа-Новая Гвінея
2004 Аўстралія Аўстралія Аўстралія Новая Зеландыя Новая Зеландыя Вануату Вануату Фіджы Фіджы
2008 Фіджы Саламонавы Астравы Саламонавы а-вы Французская Палінезія Французская Палінезія Вануату Вануату Новая Зеландыя Новая Зеландыя
2009 Фіджы Саламонавы Астравы Саламонавы а-вы Фіджы Фіджы Вануату Вануату Новая Каледонія Новая Каледонія
2010 Фіджы Саламонавы Астравы Саламонавы а-вы Фіджы Фіджы Новая Зеландыя Новая Зеландыя Вануату Вануату
2011 Фіджы Саламонавы Астравы Саламонавы а-вы Французская Палінезія Французская Палінезія Новая Зеландыя Новая Зеландыя Вануату Вануату
2013 Новая Зеландыя Аўстралія Аўстралія Малайзія Малайзія Новая Зеландыя Новая Зеландыя Французская Палінезія Французская Палінезія
2014 Новая Каледонія Малайзія Малайзія Новая Каледонія Новая Каледонія Новая Зеландыя Новая Зеландыя Французская Палінезія Французская Палінезія
Паўднёвая Амерыка (CONMEBOL) 1992 Бразілія Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна Парагвай Парагвай Эквадор Эквадор
1995 Бразілія Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна Уругвай Уругвай Парагвай Парагвай
1996 Бразілія Бразілія Бразілія Уругвай Уругвай Аргенціна Аргенціна Парагвай Парагвай
1997 Бразілія Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна Парагвай Парагвай
1998 Бразілія Бразілія Бразілія Парагвай Парагвай Уругвай Уругвай
1999 Бразілія Бразілія Бразілія Уругвай Уругвай Аргенціна Аргенціна
2000 Бразілія Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна Уругвай Уругвай Балівія Балівія
2003 Парагвай Аргенціна Аргенціна Бразілія Бразілія Парагвай Парагвай Перу Перу
2008 Уругвай Бразілія Бразілія Уругвай Уругвай Аргенціна Аргенціна Парагвай Парагвай
2011 Аргенціна Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна Парагвай Парагвай Калумбія Калумбія

Клубныя

Былыя турніры

Жаночыя нацыянальныя каманды

Сусветныя

Турнір Год Краіна Чэмпіён 2-я 3-я 4-я
Чэмпіянат свету FIFA 2010 Іспанія Бразілія Бразілія Партугалія Партугалія Расія Расія & Іспанія Іспанія
2011 Бразілія Бразілія Бразілія Іспанія Іспанія Партугалія Партугалія Расія Расія
2012 Партугалія Бразілія Бразілія Партугалія Партугалія Іспанія Іспанія Расія Расія
2013 Іспанія Бразілія Бразілія Іспанія Іспанія Расія Расія Партугалія Партугалія

Кантынентальныя

Рэгіён Год Краіна Чэмпіён 2-я 3-я 4-я
Азія (AFC) 2015
Паўднёвая Амерыка (CONMEBOL) 2005 Бразілія Бразілія Бразілія Эквадор Эквадор Аргенціна Аргенціна Уругвай Уругвай
2007 Эквадор Бразілія Бразілія Калумбія Калумбія Венесуэла Венесуэла Уругвай Уругвай
2009 Бразілія Бразілія Бразілія Калумбія Калумбія Венесуэла Венесуэла Перу Перу
2011 Венесуэла Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна Парагвай Парагвай Венесуэла Венесуэла

Турніры FIFUSA/AMF

Мужчынскія нацыянальныя каманды

Сусветныя

Турнір Год Горад Краіна Чэмпіён Фіналіст 4
Чэмпіянат свету па футзале FIFUSA 1982 Сан Паўлу Бразілія Бразілія Бразілія Парагвай Парагвай Калумбія Калумбія Уругвай Уругвай
1985 Мадрыд Іспанія Бразілія Бразілія Іспанія Іспанія Парагвай Парагвай Аргенціна Аргенціна
1988 Мельбурн Аўстралія Парагвай Парагвай Бразілія Бразілія Іспанія Іспанія Партугалія Партугалія
1991 Італія Партугалія Партугалія Парагвай Парагвай Бразілія Бразілія Балівія Балівія
1994 Аргенціна Аргенціна Аргенціна Калумбія Калумбія Уругвай Уругвай Бразілія Бразілія
1997 Мексіка Венесуэла Венесуэла Уругвай Уругвай Бразілія Бразілія Расія Расія
2000 Балівія Калумбія Калумбія Балівія Балівія Аргенціна Аргенціна Расія Расія
Чэмпіянат свету па футзале AMF 2003 Асунсьён Парагвай Парагвай Парагвай Калумбія Калумбія Балівія Балівія Перу Перу
2007 Аргенціна Парагвай Парагвай Аргенціна Аргенціна Калумбія Калумбія Перу Перу
2011 Багата Калумбія Калумбія Калумбія Парагвай Парагвай Аргенціна Аргенціна Расія Расія
2015 Мінск Беларусь Калумбія Калумбія Парагвай Парагвай Аргенціна Аргенціна Бельгія Бельгія
Футзал на Сусветных гульнях 2013 Калумбія Калумбія Калумбія Венесуэла Венесуэла Бразілія Бразілія Аргенціна Аргенціна

Кантынентальныя

Турнір Год Краіна Чэмпіён Фіналіст 4
Еўропа (UEFS) 1989 Іспанія Партугалія Партугалія Іспанія Іспанія Чэхаславакія Чэхаславакія Ізраіль Ізраіль
1990 Партугалія Партугалія Партугалія Чэхаславакія Чэхаславакія Іспанія Іспанія Англія Англія
1992 Партугалія Іспанія Іспанія Расія Расія Партугалія Партугалія Ізраіль Ізраіль
1995 Марока Славакія Славакія Марока Марока Расія Расія Чэхія Чэхія
1998 Славакія Расія Расія Іспанія Іспанія Славакія Славакія Беларусь Беларусь
2004 Беларусь Беларусь Беларусь Чэхія Чэхія Расія Расія Украіна Украіна
2006 Каталонія Расія Расія Каталонія Каталонія Чэхія Чэхія Бельгія Бельгія
2008 Бельгія Расія Расія Чэхія Чэхія Беларусь Беларусь Бельгія Бельгія
2010 Расія Расія Расія Бельгія Бельгія Чэхія Чэхія Беларусь Беларусь
2012 Беларусь Бельгія Бельгія Чэхія Чэхія Расія Расія Каталонія Каталонія
2014 Чэхія Беларусь Беларусь Бельгія Бельгія Каталонія Каталонія Расія Расія

Спасылкі

Read other articles:

Men's national association football team representing Honduras This article is about the men's team. For the women's team, see Honduras women's national football team. HondurasNickname(s)Los Catrachos (The Catrachos) La Bicolor (The Bicolor) La H (The H)AssociationFederación Nacional Autónoma de Fútbol de HondurasConfederationCONCACAF (North America)Sub-confederationUNCAF (Central America)Head coachReinaldo RuedaCaptainAnthony LozanoMost capsMaynor Figueroa (181)Top scorerCarlos Pavón (57...

 

オリンピックのジョージア選手団 ジョージアの国旗 IOCコード: GEO NOC: ジョージア国内オリンピック委員会公式サイト 2016年リオデジャネイロオリンピック 人員: 選手 40人 旗手: アブタンディル・チリキシビリ メダル国別順位: 38 位 金2 銀1 銅4 計7 夏季オリンピックジョージア選手団 1996 • 2000 • 2004 • 2008 • 2012 • 2016 • 2020 • 2024(2012まで

 

Російсько-китайські відносини Росія КНР Китайсько-російські відносини в Арктиціd Російсько-китайські відносини — міждержавні відносини Росії та КНР у різних формах їх існування. Росія і КНР підтримують дипломатичні відносини, проте в 2014 вони зіпсувалися через почато

Nordsamisch (davvisámegiella) Gesprochen in Norwegen, Schweden, Finnland Sprecher 15.000–25.000 LinguistischeKlassifikation Uralisch Finno-ugrisch Finnopermisch Wolgafinnisch Finnosamisch Samisch Westsamisch Nordsamisch Offizieller Status Amtssprache in als Minderheitensprache anerkannt in einzelnen Gemeinden in Finnland, Norwegen und Schweden Sprachcodes ISO 639-1 se ISO 639-2 sme ISO 639-3 sme Verbreitungsgebiet des Nordsamischen (Nr. 5) im samischen Sprachraum Nordsamisch (auc...

 

Stasiun Jōsui浄水駅Stasiun Jōsui, November 2018LokasiIbobara-243 Jōsuichō, Toyota-shi, Aichi-ken 470-0343JepangKoordinat35°07′17″N 137°08′14″E / 35.1213°N 137.1371°E / 35.1213; 137.1371Koordinat: 35°07′17″N 137°08′14″E / 35.1213°N 137.1371°E / 35.1213; 137.1371Pengelola MeitetsuJalur■ Jalur Meitetsu ToyotaLetak dari pangkal11.4 kilometer dari AkaikeJumlah peron2 peron sampingInformasi lainStatusMemiliki stafKode ...

 

American actor and film producer (born 1956) This article is about the American actor. For the seismologist, see Thomas C. Hanks. Tom HanksHanks at the 2019 Toronto International Film FestivalBornThomas Jeffrey Hanks (1956-07-09) July 9, 1956 (age 67)Concord, California, U.S.CitizenshipUnited StatesGreece[1]Alma materChabot CollegeOccupationsActorfilmmakerYears active1977–presentWorksList of performancesPolitical partyDemocraticSpouses Samantha Lewes ​ ̴...

Сталактитова печера Під гребенемКраїна  УкраїнаРозташування Україна,Закарпатська область, Тячівський районПлоща 5Засновано 1969Оператор КБЗПосилання Сталактитова печера Під гребенем — геологічна пам'ятка природи місцевого значення. Об'єкт розташований на територ

 

Tamil Nadu Peta India dengan letak Tamil Nadu ditandai. Ibu kota - Koordinat Chennai - 13°05′N 80°16′E / 13.09°N 80.27°E / 13.09; 80.27 Kota terbesar Chennai Populasi (2011) - Kepadatan 72.147.030 (Ke-6) - 555/km² Area - Distrik 130.058 km² (Ke-11) - 30 Zona waktu UTC +5:30 Pembentukan - Gubernur - Ketua Menteri - Legislatif (kursi) 18 Juli 1967†...

 

Der Titel dieses Artikels ist mehrdeutig. Zum Grafen von Egmond siehe Karl I. von Egmond. Karl von Egmond Karl von Egmond (* 9. November 1467 in Arnheim; † 30. Juni 1538 ebenda), aus dem Geschlecht der Egmond, war Herzog von Geldern, weswegen er auch Karl von Geldern genannt wurde. Er war Sohn des Herzogs Adolf von Egmond und Catharina von Bourbon. 1519 heiratete er Elisabeth von Braunschweig-Lüneburg. Inhaltsverzeichnis 1 Jugend in Gent 2 Rückkehr ins Herzogtum Geldern 3 Kriege gegen Max...

كوبا أمريكا 2015 - مرحلة خروج المغلوبمعلومات عامةالرياضة كرة القدم الفترة 2015 النهاية 4 يوليو 2015 البلد البرازيل عدد الجولات 8 موقع الويب ca2015.com… تعديل - تعديل مصدري - تعديل ويكي بيانات سوف تبدأ مرحلة خروج المغلوب بكوبا أمريكا 2015 بتاريخ 24 يونيو بمرحلة دور ربع النهائي، وسوف تختتم ...

 

Letnan Jenderal TNI (Purn.)Hasnan HabibDuta Besar Indonesia untuk Amerika Serikat ke-10Masa jabatan1982–1985PresidenSoehartoPendahuluAshari DanudirdjoPenggantiSoesilo SoedarmanDuta Besar Indonesia untuk Thailand ke-10Masa jabatan1978–1982PresidenSoehartoPendahuluKharis SuhudPenggantiSubambang Informasi pribadiLahir(1927-12-03)3 Desember 1927 Maninjau, Agam, Sumatera Barat, Hindia BelandaMeninggal16 Februari 2006(2006-02-16) (umur 78) JakartaKebangsaanIndonesiaPekerjaanMiliter...

 

2004 studio album by DecapitatedThe NegationCover art by Jacek WiśniewskiStudio album by DecapitatedReleased9 March 2004 (2004-03-09)RecordedAugust 2003 – September 2003, Hertz Studio, Białystok, PolandGenreTechnical death metalLength32:50LabelEaracheProducerSławek Wiesławski, Wojtek Wiesławski, DecapitatedDecapitated chronology Nihility(2002) The Negation(2004) Organic Hallucinosis(2006) The Negation is the third studio album by Polish death metal band Decapitat...

College football game1921 Tournament East-West football game7th Rose Bowl Game California Golden Bears Ohio State Buckeyes (8–0) (7–0) 28 0 Head coach: Andy Smith Head coach: John Wilce 1234 Total California 71407 28 Ohio State 0000 0 DateJanuary 1, 1921Season1920StadiumTournament ParkLocationPasadena, CaliforniaMVPHarold Muller (California)Attendance42,000 Tournament East-West football game  < 1920 1922 >  The 1921 Rose Bowl, known at the time as the T...

 

American hip hop collective A$AP MobASAP Rocky (left) and ASAP Ferg performing with ASAP Mob in 2013Background informationOriginNew York City, U.S.Genres Hip hop trap cloud rap Years active2006–presentLabels ASAP Worldwide AWGE Polo Grounds RCA Members A$AP Rocky A$AP Ferg A$AP Ant A$AP Twelvyy A$AP Nast A$AP TyY A$AP Lotto A$AP Lou A$AP Bari A$AP Illz A$AP P on the Boards A$AP Melo A$AP Q A$AP Theo A$AP Rell Money A$AP So A$AP Heigh Playboi Carti Past members A$AP Yams (Deceased) A$AP Pres...

 

Anang RevandokoKomandan Korps Brimob Polri ke-30Masa jabatan2 Agustus 2019 – 14 Oktober 2023PendahuluIlham SalahudinPenggantiImam WidodoKepala Kepolisian Daerah Kalimantan TengahMasa jabatan22 Desember 2016 – 2 Agustus 2019PendahuluFakhrizalPenggantiIlham SalahudinWakil Komandan Korps Brimob PolriMasa jabatan23 Januari 2015 – 22 Desember 2016PendahuluIlham SalahudinPenggantiIriyanto Informasi pribadiLahir14 Oktober 1965 (umur 58)Semarang, Jawa TengahS...

Shia doctrine on the disappearance and return of the Mahdi Part of a series onShia Islam Beliefs and practices Monotheism Holy Books Prophethood Succession to Muhammad Imamate Angels Judgment Day Mourning of Muharram Intercession Clergy The Four Companions Arbaʽeen Pilgrimage Days of remembrance Ashura Arba'een Mawlid Eid al-Fitr Eid al-Adha Eid al-Ghadir Eid al-Mubahala Mourning of Muharram Omar Koshan History Verse of purification Two things Mubahala Khumm Fatimah's house First Fitna Secon...

 

Layer of gases surrounding the planet Uranus Uranus by Voyager 2 The atmosphere of Uranus is composed primarily of hydrogen and helium. At depth it is significantly enriched in volatiles (dubbed ices) such as water, ammonia and methane. The opposite is true for the upper atmosphere, which contains very few gases heavier than hydrogen and helium due to its low temperature. Uranus's atmosphere is the coldest of all the planets, with its temperature reaching as low as 49 K.[1] The U...

 

NJ Transit rail station NetherwoodNetherwood station in August 2014.General informationLocationSouth Avenue (NJ 28) & Belvedere Avenue, Plainfield, New JerseyOwned byNew Jersey TransitLine(s)Raritan Valley LinePlatforms2 side platformsTracks2ConnectionsNJ Transit Bus: 113, 822Olympia Trails: Westfield Commuter ServiceConstructionParkingYesAccessibleNoOther informationFare zone10[1]HistoryOpened1874[2]RebuiltJuly 23, 1892–1893[3]Key datesMarch 2...

Domenico Tardini Secretario de Estado de la Santa SedeTítulo Cardenal diácono de Sant'Apollinare alle Terme Neroniane-AlessandrineInformación religiosaOrdenación sacerdotal 21 de septiembre de 1912Proclamación cardenalicia 15 de diciembre de 1958 por Juan XXIIIInformación personalNombre Domenico TardiniNacimiento 29 de febrero de 1888Roma, Reino de ItaliaFallecimiento 30 de julio de 1961 (73 años) Ciudad del VaticanoAlma máter Pontificia Universidad UrbanianaPontificio Seminario ...

 

  此条目的主題是Firefox的扩展组件。关于Ubuntu的安装程序,請見「Ubiquity (软件)」。 此條目需要更新。 (2014年11月)請更新本文以反映近況和新增内容。完成修改後請移除本模板。 Ubiquity原作者Mozilla Labs開發者Mozilla基金會首次发布2008年8月26日 (2008-08-26)[1]编程语言主要为XUL与JavaScript操作系统任意(Firefox附加组件)文件大小595 KB语言英语类型Firefox附加组件许可...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!