Фрыгійскі каўпак (таксама фракійскі) — мяккі закруглены каўпак чырвонага колеру з верхам, які звісае наперад. Завецца ў гонар Фрыгіі — вобласці ў цэнтры Малой Азіі. Вядомы як сімвал свабоды ці рэвалюцыі.
Гісторыя
Старажытны свет
Быў ва ўжыванні ў плямёнаў, якія ў старажытнасці засялялі Фракію, Дакію, Далмацыю. У Старажытным Рыме галаўны ўбор, які сімвалізаваў свабоду, зваўся pileus. Ён быў круглым ці спічастым і вырабляўся з лямцу, меха ці шэрсці.
Такую шапку ў Грэцыі і Рыме насілі звычайна рамеснікі і іншыя свабодныя простыя людзі, гэта значыць раб, атрымаўшы свабоду, атрымліваў і права насіць такі каўпак. На манеце Брута пасля забойства Цэзараpileus намаляваны на рэверсе паміж двух клінкоў. Гэта выява паўторана на медалі Ларэнцача пасля забойства Джуліяна Медычы ў 1478 годзе. Падчас паўстанняў у Рыме pileus, падняты на кій, мог служыць сцягам для рабоў.
Выявы сустракаюцца на некаторых старажытнарымскіх помніках — у прыватнасці, у некаторых сюжэтах на знакамітай калоне Траяна. Падобныя галаўныя ўборы насілі кімерыйцы[1] і скіфы, іх можна бачыць на грэчаскіх выявах скіфаў, у прыватнасці на знакамітай залатой скіфскай грыўні, выкананай у старажытнасці грэчаскімі майстрамі для продажу ў Скіфію.
Ні фрыгійскі каўпак, ні pileus не былі абавязкова чырвонымі. Чаму каўпак як сімвал рэвалюцыі (bonnet rouge) набыў гэты колер, дакладна не вядома. Відавочна, некаторы час ён быў галаўным уборам катаржнікаў на галерах (забаронены для нашэння імі дэкрэтам 23 верасня1793).
Агульнапрынятым сімвалам рэвалюцыі ён стаў не адразу: 19 сакавіка1792 года ў Якабінскім клубе быў прачытаны ліст мэра Парыжа, які асуджаў нашэнне чырвонага каўпака. 19 чэрвеня 1792 года ў клубе зноў успомнілі забарону, але ўжо на наступны дзень падчас захопу Цюільрысанкюлотамікароль быў вымушаны надзець чырвоны каўпак, пададзены яму на піцы.
На знакамітай карціне Дэлакруа «Свабода на барыкадах» («Свабода, якая вядзе народ 28 ліпеня 1830 года») (1831) ён упрыгожвае галаву Свабоды. Марыяна, нацыянальны сімвал Францыі, малюецца ў выглядзе дзяўчыны ў фрыгійскім каўпаку.
Ernst Gombrich. The Dream of Reason: Symbols of the French Revolution, in: E.H.Gombrich. The Use of Images: Studies in the Social Function of Art and Visual Communication. Phaidon Press, 1999, 162—183.