Франц Іосіфавіч Перхаровіч (28 мая 1894, вёска Заляддзе, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 11 кастрычніка 1961 — генерал-лейтэнант (1945), Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1932), курсы «Выстрал» (1941). У арміі з 1915 г., у Чырвонай Арміі з 1918 г. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. 3 1921 г. камандзір асобнай роты, начальнік штаба стралковага палка, начальнік аддзялення ў штабе ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах камандзір палка, дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Войскі пад яго камандаваннем вызначыліся ў час прарыву абароны праціўніка на тэрыторыі Польшчы, пры фарсіраванні Віслы і ў баях на подступах да Одэра.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 06.04.1945 г.
Да 1951 г. у Савецкай Арміі.
Узнагароды
Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава 2-й ступені, 4 іншымі ордэнамі, медалямі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Франц Іосіфавіч Перхаровіч на сайце «Героі краіны»