Флеваланд (нідэрл.: Flevoland) — правінцыя ў цэнтры Нідэрландаў, адна з самых маладых ў складзе каралеўства. Сталіца — Лелістад, найбуйны горад — Алмерэ. Насельніцтва 365 тыс. чалавек (12-е месца сярод правінцый; даныя 2005 г.).
Плошча сушы 1419 км2 (11-е месца), плошча вады 993 км2.
Пасля паводкі 1916 г. урад вырашыў абгарадзіць паўднёваўсходнюю частку ўнутранага мора Зюйдэр-Зэ дамбай. Пасля за дамбай быў створаны пальдэр.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Спасылкі