Флавій Скорп |
Род дзейнасці |
auriga |
Дата нараджэння |
каля 68 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
не раней за 95 |
Месца смерці |
|
Месца працы |
|
Флавій Скорп (лац.: Flavius Scorpus; каля 68 — каля 95) — адзін з найвыдатных старажытнарымскіх каляснічых ранняй Рымскай імперыі .
Біяграфія
Пра паходжанне вядома мала. Магчыма, нарадзіўся ў правінцыі Афрыка, або адтуль паходзілі ягоныя продкі. Верагодна, ён ці яго продкі былі вольнаадпушчанікамі ўплывовага роду Флавіяў, магчыма, сам Скорп быў былым рабом імператара Веспасіана .
У юнацтве пачаў выступаць у Калізеі. Да 27 гадоў ён атрымаў ужо 2048 перамог (саступаў толькі Пампею Мускулу), але ў грашовым плане саступаў больш паспяховаму каляснічаму Гаю Апулею Дыёклу, бо выйграваў у прамежкавых выступах, а ў фінале час ад часу саступаў сваім канкурэнтам. Адну са сваіх эпіграм Марцыял прысвяціў менавіта Скорпу. Верагодна, ён загінуў падчас чарговай гонкі.
Крыніцы