Фарс (перс.: فارس, Фарс; پارس, Парс) — адзін з трыццаці астанаўІрана. Размешчаны на поўдні краіны, каля Персідскага заліву. Плошча — 122,416 км², насельніцтва — 4,336,878 чалавек (2006 год). Адміністрацыйны цэнтр — Шыраз.
Правінцыя — гістарычная радзіма персаў і персідскай мовы, а таксама калыска іранскай дзяржаўнасці.