Факультэт кіравання працэсамі перавозак — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Гісторыя
У пачатку 1950-х гадоў паўстала вострая неабходнасць у падрыхтоўцы спецыялістаў па кіраўніцтву эксплуатацыйнай працай на чыгуначным транспарце для Беларускай, прыбалтыйскіх і іншых чыгунак заходняга рэгіёну СССР. У сувязі з гэтым згодна з загадам № 252 / 4 ад 23 кастрычніка 1954 года Галоўнага ўпраўлення навучальнымі ўстановамі МШЗ СССР быў створаны эксплуатацыйны факультэт[1].
Спецыяльнасці
- «Арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гарадскім транспарце» (спецыялізацыя «Міжнародныя аўтамабільныя перавозкі»). Кваліфікацыя — інжынер-менеджар.
- «Арганізацыя дарожнага руху» (спецыялізацыя «Бяспека дарожнага руху»). Кваліфікацыя — інжынер-інспектар.
- «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце» (спецыялізацыя : «Арганізацыя грузавой і камерцыйнай работы»; «Кіраванне рухам»). Кваліфікацыя — інжынер.
- «Арганізацыя перавозак і кіраванне на рачным транспарце». Кваліфікацыя — інжынер.
- «Транспартная лагістыка» (спецыялізацыя «Транспартная лагістыка (чыгуначны транспарт)»). Кваліфікацыя — інжынер-эканаміст.
Кафедры
У склад факультэта ўваходзяць кафедры:
- Кіраванне эксплуатацыйнай работай і ахова працы;
- Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай;
- Кіраванне аўтамабільнымі перавозкамі і дарожным рухам.
Дэканы
Зноскі
|
---|
Факультэты | |
---|
Сярэднія навучальныя ўстановы | |
---|
Інстытуты | |
---|
Іншае | |
---|