Заможная тэль-авіўская пара Міхаэль і Дафна Фэльдманы даведваюцца, што іх сын Ёнатан, жаўнер ізраільскай арміі, загінуў падчас выканання службовых абавязкаў. Ізраільскія вайскоўцы не кажуць няшчасным бацькам, ні дзе памёр 19-гадовы юнак, ні ці знайшлі ягонае цела. Праз некалькі гадзін ім паведамляюць, што загінуў не іх сын, а нейкі іншы Ёнатан Фэльдман. Міхаэль патрабуе, каб сына неадкладна прывезлі дадому. Жахлівае непаразуменне ажыўляе цені мінулага Міхаэля і ператварае ягонае жыццё ў пекла.
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 19 кінаўзнагародамі і яшчэ 20 намінацыямі[6].