«ДБК-Гомель» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, прадстаўляе Гомельскі ДомаБудаўнічы Камбінат.
Гісторыя
Клуб быў заснаваны ў 2008 годзе і адразу выйграў Другую лігу. З 2009 года ўдзельнічаў у Першай лізе Беларусі. Клуб намагаўся выйсці ў Вышэйшую лігу, але здолеў толькі двойчы стаць бронзавым прызёрам у другім дывізіёне.
У Кубку Беларусі 2009/2010 зрабіў сенсацыю, дайшоўшы да паўфінала (у 1/8 былі абыграны землякі з Гомеля, а ў чвэрцьфінале будаўнікі пасля хатняга паражэння 0:2 ад мінскага «Дынама» ўзялі рэванш у гасцях — 3:1, і толькі ў паўфінале саступілі жодзінскаму «Тарпеда»). У 2010 фарм-клуб ДБК-2 прымаў удзел у Другой лізе.
Сезон 2011 клуб, аднак, скончыў толькі на 12 месцы ў Першай лізе, а ў 2012 з вялікай цяжкасцю захаваў месца ў Першай лізе. У лютым 2013 клуб спыніў сваё існаванне[1].
У красавіку 2016 года стала вядома аб аднаўленні клуба, які заявіўся ў Другую лігу[2][3]. Пры гэтым, у Другой лізе таксама пачаў выступленні самастойны клуб ДЮСШ-ДБК, складзены з выхаванцаў дзіцячай школы былога клуба. Аднак, 29 красавіка 2016 года, за дзень да першага матча, каманда знялася з турніру[4].
Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Трэнеры
Зноскі