ФК Брага

Брага
Поўная назва Sporting Clube de Braga
Заснаваны 1915
Горад Брага, Партугалія
Стадыён Эштадыу AXA
Умяшчальнасць: 30 154
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2022/23 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Брага» (парт.: Braga) — партугальскі футбольны клуб з горада Брага. Заснаваны ў 1915 годзе. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне Эштадыу AXA, які знаходзіцца ў горнай расчыліне і быў пабудаваны да чэмпіянату Еўропы 2004 года. У айчынных чэмпіянатах «Брага» толькі аднойчы падымалася на другі радок, маючы на сваім рахунку толькі перамогі ў Кубку Партугаліі (1966, 2016) і Кубку лігі (2013). У 2000-х гадах клуб паступова стаў адным з самых паспяховых клубаў у Партугаліі, дасягнуўшы ўзроўню вялікай партугальскай тройкі, у якую ўваходзяць «Порту», «Бенфіка» і «Спортынг». У гэты ж час клуб меў поспехі і на міжнароднай арэне, выйшаўшы ў фінал Лігі Еўропы ў 2011 годзе. Акрамя таго, дзякуючы другому месцу ў чэмпіянаце Партугаліі ў сезоне 2010/11, клуб упершыню ў гісторыі ўзяў удзел у розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, дзе «Брага» дасягнула групавога этапу. Клуб у цяперашні час спансуецца італьянскім вытворцам спартыўнага адзення Macron і французскай страхавой кампаніяй Axa.

Эмблема «Брагі» паходзіць ад герба горада, дзе на шчыце размяшчаецца Багародзіца і немаўля Ісус, але сіні шчыт у гербе гораду быў зменены на такі ж але чырвона-белы.

Гісторыя

«Брага» абавязана сваёй назвай лісабонскаму «Спортынгу», у гонар якога клуб быў названы. Раней каманда была вядома як «Арсенал-ду-Мінью» (парт.: Arsenal do Minho) і першапачаткова гулялі ў зялёных колерах. У сярэдзіне 1940-х гадоў клуб змяніў колеры на чырвоны, дзякуючы дзелавым сувязям прэзідэнта клуба Жазэ Антуніша Гімарайнша ў Лондане і быў заўзятарам англійскага «Арсенала». У 1947 годзе клуб атрымаў перамогу ў другім дывізіёне, упершыню патрапіўшы ў наймацнейшы партугальскі дывізіён. «Брага» нават перайменавала сваю моладзевую каманду ў «Арсенал ды Брага» (парт.: Arsenal de Braga).

Яшчэ ў 1960-я і 1970-я гады «Брага» пачала падымацца ўверх у выніковых табліцах чэмпіянату Партугаліі і ў канчатковым выніку забяспечыла сабе ўдзел у спаборніцтвах УЕФА. Нядаўнія сталыя ўдзелы Брагі ў еўрапейскіх спаборніцтвах пачаўся з удзелу ў Кубку УЕФА ў сезоне 2004/05, калі клуб скончыў чэмпіянат на пятым радку пад кіраўніцтвам трэнера Жазэалду Ферэйра. Гэта паклала пачатак іхнаму далейшаму поспехі, які пераважна назіраўся ў Лізе Еўропы.

У сезоне 2005/06 клуб спаборнічаў за чэмпіёнства амаль да перадапошняга туру, але ў выніку скончыў розыгрыш толькі на чацвёртым месцы. У сезоне 2006/07 галоўным трэнерам стаў Карлуш Карвальял, які, аднак, зрабіў дрэнны старт з камандай, атрымаўшы паражэнне ад нідэрландскага АЗ у Кубку УЕФА, нягледзячы на буйную перамогу над чэшскім «Слованам» з лікам 4:0, і паражэнне з лікам 1:4 у гульні супраць «Марытыму».

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!