Уладзіслаў Бранеўскі

Уладзіслаў Бранеўскі
Władysław Broniewski
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 снежня 1897(1897-12-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1962(1962-02-10)[5][1][…] (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Maria Zarębińska[d], Яніна Бранеўская і Wanda Broniewska[d]
Дзеці Joanna Broniewska-Kozicka[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці афіцэр, паэт, пісьменнік, публіцыст, перакладчык
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
орден «Сцяг Працы» I ступені Order of the Builders of People's Poland Крыж Храбрых залаты крыж Заслугі камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Бране́ўскі (польск.: Władysław Broniewski; 17 снежня 1897, Плоцк — 10 лютага 1962, Варшава) — польскі паэт, перакладчык і рэдактар.

Біяграфія

Вучыўся ў гімназіі ў Плоцку. У 1915 уступіў у польскія легіёны Ю. Пілсудскага і ў іх складзе ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. За ўдзел у арганізаванай масавай адмове легіянераў прыняць прысягу на вернасць германскай дзяржаве ў 1917 годзе быў, як і іншыя ўдзельнікі, інтэрнаваны. Пасля вызвалення з лагера экстэрнам здаў экзамен на атэстат сталасці і паступіў у Варшаўскі ўніверсітэт. Адначасова ўдзельнічаў у канспірацыйнай дзейнасці Польскай ваеннай арганізацыі.

Затым Бранеўскі ўдзельнічаў у савецка-польскай вайне, быў узнагароджаны ордэнам Virtuti Militari і чатыры разы — Крыжам Храбрых. Дэмабілізаваўся ў 1921 годзе ў званні капітана.

У 1925 годзе Бранеўскі разам са Стандэ і Вандурскім апублікаваў паэтычны бюлетэнь «Тры залпы», які стаў маніфестам рэвалюцыйнай паэзіі, што падтрымлівае барацьбу пралетарыяту. Бранеўскі адкрыта выражаў незадаволенасць ўсталяваным у Польшчы рэжымам, пераследваўся ўладамі, у 1931 быў арыштаваны (разам з Аляксандрам Ватам), але неўзабаве быў вызвалены.

Пасля акупацыі Савецкім Саюзам усходніх абласцей Польшчы ў 1939 годзе супрацоўнічаў з камуністычным друкам, аднак у студзені 1940 быў арыштаваны ў Львове органамі НКУС разам з Аляксандрам Ватам і яшчэ некалькімі польскімі паэтамі. Польскі графік Францішак Парэцкі  (польск.) даў такія сведчанні супраць Бранеўскага: «Пасля прыходу ў Львоў Чырвонай арміі ў кастрычніку 1939 года БРАНЕЎСКІ напісаў верш пад назвай „Польскі жаўнер“, у якім ён выказаў сум і смутак з прычыны таго, што не стала Польшчы як самастойнай дзяржавы, няма ўжо салдат з арламі, што польскія салдаты сядзяць і плачуць, гледзячы на іншых, чужых салдат…»

У 1941 годзе Бранеўскі быў перавезены ў Маскву, знаходзіўся ў турме НКУС на Лубянцы. Пасля пачатку германа-савецкай вайны быў перавезены ў турму ў Саратаве, дзе ўвосень 1941 года быў вызвалены, неўзабаве ўступіў у Армію Андэрса. У 1942 у яе складзе прыбыў у Іран, праз Ірак патрапіў у Палесціну, тады яшчэ падмандатную тэрыторыю Вялікабрытаніі. З 1943 быў тэхнічным рэдактарам польскага часопіса «У дарозе», які выходзіў у Іерусаліме. У Польшчу вярнуўся ў 1945, пасля некаторых ваганняў.

Акрамя вершаў на актуальныя палітычныя тэмы, Бранеўскі пісаў вершы, якія сталі рэакцыяй на яго асабістыя трагедыі — смерць у 1947 годзе жонкі, пісьменніцы і актрысы Марыі Зарэмбінскай  (польск.), якая прайшла Асвенцім, і смерць у 1954 годзе дачкі, кінарэжысёра Яанны Бранеўскай-Казіцкай  (польск.), якая загінула ад атручвання газам (ёсць версія, што гэта было самагубства).

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі (1950 і 1955).

Пахаваны на могілках Вайсковыя Павонзкі.

У Польшчы — два музеі У. Бранеўскага: у Плоцку і ў Варшаве. Выдадзены том успамінаў і эсэ пра Бранеўскага (Варшава, 1978), два тамы лістоў да Бранеўскага 1915—1939 (Варшава, 1981), дзённік Бранеўскага 1918—1922 (Варшава, 1987).

Творчасць

Паэтычны дэбют — зборнік вершаў «Ветракі» («Wiatraki», 1925). У ім — зварот да традыцый рамантычнай паэзіі, высокая патэтыка, эмацыянальна напружаная вобразнасць[6]. У 1925 выдаў сумесна з В. Вандурскім і Ст. Стандэ праграмны маніфест пралетарскай паэзіі «Trzy salwy» («Тры залпы»).

У творчасці 1920—1930-х гадоў выяўляюцца ідэі рэвалюцыйнай барацьбы, пралетарскага інтэрнацыяналізму, антыфашызму. У зборніках «Дымы над горадам» («Dymy nad miastem», 1927), «Смутак і песня» («Troska i pieśń», 1932), у паэме «Парыжская Камуна» (1929), канфіскаванай цэнзурай, трагічныя настроі, дамінаванне грамадска-палітычнай тэматыкі[6].

Тэма Радзімы, заклікі да барацьбы са стомленасцю, дэпрэсіяй, настальгіяй у вершах ваенных гадоў, апублікаваных у зборніках «Зброю да бою» («Bagnet na broń», 1943), «Дрэва ў адчаі» («Drzewo rozpaczajace», 1945)[6].

Пейзажная, філасофская, інтымная лірыка склала зборнікі «Надзея» («Nadzieja», 1951)[6]. Аўтар зборнікаў паэм «Мазовія» (1951), «Вісла» (1953). У 1956 выйшаў зборнік «Анка» («Anka»). Цыкл «Новыя вершы» (1956—1962) — запавет паэта, прасякнуты элегічна-трагічнымі матывамі[6].

Перакладаў на польскую мову творы рускіх і савецкіх класікаў: «Зняважаныя і абражаныя», «Белыя ночы» Ф. М. Дастаеўскага, «Мёртвыя душы» М. В. Гогаля, «Блуканне па пакутах» А. М. Талстога, вершы А. Пушкіна, У. У. Маякоўскага, С. А. Ясеніна, Б. Пастарнака, Б. Брэхта і інш.

Вершы, напісаныя Бранеўскім у савецкай турме, у арміі Андэрса, і некаторыя вершы, напісаныя ў Іерусаліме, доўгі час не публікаваліся ў Польшчы (толькі за мяжой) і, натуральна, не перакладаліся.

Лепшае польскае выданне паэзіі В. Бранеўскага (у тым ліку вершы 1940—1945): W.Broniewski.Poezje 1923—1961. Warszawa.PIW.1995. 556 s. (Складальнік і аўтар прадмовы Віктар Варашыльскі).

Беларускія пераклады

Творы Бранеўскага на беларускую мову перакладалі М. Арочка, М. Аўрамчык, Р. Барадулін, П. Броўка, А. Вялюгін, Н. Гілевіч, Ю. Голуб, С. Дзяргай, У. Дубоўка, С. Законнікаў, Я. Купала, М. Лужанін, П. Макаль, Н. Мацяш, М. Машара, П. Пестрак, М. Танк і інш[6][7].

Зноскі

  1. а б Władysław Broniewski // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Władysław Kazimierz Broniewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б Броневский Владислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в Catalog of the German National Library Праверана 7 жніўня 2023.
  5. Броневский Владислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. а б в г д е М. М. Хмяльніцкі. Бранеўскі Уладзіслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  7. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

  • М. М. Хмяльніцкі. Бранеўскі Уладзіслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Агапкина Т. П. Владислав Броневский // История польской литературы. М. : Наука, 1969. Т. 2. С. 318—342.
  • Астафьева Н. Трагедия Владислава Броневского // Литературное обозрение. 1993. № 5. С. 50—57.
  • Хорев В. А. Другой Броневский // Славяноведение. 2012. № 1. С. 70—79.

Спасылкі

Read other articles:

Aleksey Semenovich ZhadovAleksey ZhadovNama asliАлексе́й Семёнович Жа́довLahir(1901-03-30)30 Maret 1901Oblast Orel, Kekaisaran RusiaMeninggal10 November 1977(1977-11-10) (umur 76)Moskwa, Uni SovietPengabdian Uni SovietLama dinas1919-1969Perang/pertempuran Pertempuran Białystok–Minsk Pertempuran Moskwa Pertempuran Stalingrad Pertempuran Kursk Pertempuran Prokhorovka Serangan Dnieper–Karpatia Aleksey Semenovich Zhadov (bahasa Rusia: Алексе́й

 

Globalisasi Budaya Demokratis Ekonomi Historis Garis besar Istilah Portal Studi Commons Kategorilbs Studi global adalah kajian akademik mengenai hubungan dan proses politik, ekonomi, lingkungan, dan budaya yang memiliki dampak global. Studi global tidak jauh dari studi globalisasi karena berhubungan dengan berbagai bidang aktivitas seperti hubungan pasar, pergerakan barang, komunikasi dan konsumsi global, pengungsi, migran, dan pergerakan manusia di seluruh dunia.[1] Studi global memp...

 

Artículo principal: Relatividad general Dibujo artístico acerca de una prueba realizada con alta precisión por la sonda Cassini al enviar señales a la tierra y al describir la trayectoria predicha. La relatividad general (RG) es una teoría de la gravitación que fue desarrollada por Albert Einstein entre 1907 y 1915. De acuerdo a la relatividad general, la atracción gravitatoria observada entre masas se debe a una curvatura del espacio-tiempo y por tanto un reflejo de la geometría...

Сонячний ударSolar Attack Жанр Наукова фантастикафільм-катастрофаРежисер Пол ЗіллерПродюсер Том БерріЛіза ХансенРічард ШлезінгерГордон ЯнУ головних ролях Марк ДакаскосДжоанна КелліКевін ДжубінвіллЛуї Госсетт молодшийКомпозитор Чак СіріноКінокомпанія Lions Gate EntertainmentТрива

 

Call of Duty: Black Ops III Zählt zur Reihe Call of Duty Entwickler Vereinigte Staaten Treyarch Publisher Activision Komponist Jack Wall Veröffentlichung 6. November 2015 Plattform Windows, macOS, PlayStation 3, PlayStation 4, Xbox 360, Xbox One Genre Ego-Shooter Thematik Kalter Krieg, Science-Fiction Spielmodus Einzelspieler, Mehrspieler Altersfreigabe USK USK ab 18 PEGI PEGI ab 18 PEGI-Inhalts-bewertung Gewalt, Schimpfwörter Call of Duty: Black Ops III ist ein von Tre...

 

1941 film Mr. DynamiteTheatrical release posterDirected byJohn RawlinsScreenplay byStanley RubinStory byStanley RubinProduced byMarshall GrantStarringLloyd NolanIrene HerveyJ. Carrol NaishRobert ArmstrongAnn GillisFrank GabyElisabeth RisdonCinematographyJohn W. BoyleEdited byTed J. KentProductioncompanyUniversal PicturesDistributed byUniversal PicturesRelease date March 1, 1941 (1941-03-01) Running time63 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglishBudget$93,000[1] Mr. Dy...

British Indian Army officer, child of novelist Charles Dickens Walter Landor DickensBornWalter Savage Landor Dickens(1841-02-08)8 February 1841St MaryleboneDied31 December 1863(1863-12-31) (aged 22)CalcuttaOccupationIndian Army officerParent(s)Charles Dickens Catherine Hogarth Walter Savage Landor Dickens (8 February 1841 – 31 December 1863) was the fourth child and second son of English novelist Charles Dickens and his wife Catherine. He became an officer cadet in the East India C...

 

Consejo Insular de Menorca Información generalTipo Consejo InsularLiderazgoPresidente Dolfo Vilafrancadesde el 8 de julio de 2023 ComposiciónMiembros 13 Grupos representados Gobierno (7)  6   PP   1   Vox Oposición (6)   4   PSOE   2   MxMeEleccionesÚltima elección 2023Próxima elección 2027Sitio web www.cime.es[editar datos en Wikidata] El Consejo Insular de Menorca (en catalá...

 

1978 single by ArabesqueFriday NightSingle by Arabesquefrom the album Friday Night B-sideSomeone Is Waiting for YouReleased1 November 1978Recorded25 May 1978GenreEuro discoLength4:14LabelEMI (Germany & the Netherlands)Victor Records (Japan) Viking Records (Sweden) [1]Songwriter(s)Jean FrankfurterJohn MoeringProducer(s)Wolfgang MewesArabesque singles chronology Hello Mr. Monkey (1977) Friday Night (1978) Fly High Little Butterfly (1978) Friday Night was among the first songs credit...

Artis Marina Abramovic pada tahun 2012 Rhythm 0 adalah sebuah pertunjukan karya seni selama enam jam yang diciptakan oleh seniman Serbia Marina Abramović di Naples pada tahun 1974.[1] Karya ini melibatkan Abramović sendiri dengan berdiri diam, sementara penonton diundang untuk melakukan apa pun yang mereka inginkan padanya, dengan menggunakan salah satu dari 72 objek yang telah ditempatkan di atas meja. Objek-objek tersebut termasuk mawar, bulu, parfum, madu, roti, anggur, gunting, ...

 

Burung kuau (Phasianus colchicus) dengan gelambir wajah merah cerah Gelambir atau pial adalah pertumbuhan ke bawah dari sejumlah bagian kepala pada beberapa kelompok burung, termasuk: Dari leher atau tenggorokan Galliformes: ayam piaraan, kalkun, dll Beberapa spesies burung nazar Beberapa spesies lapwing Burung gelambir Australia (Anthochaera spp.) Burung gelambir Selandia Baru (Callaeidae), ysng termasuk Kokako, Tieke atau punggung sadel, dan Huia Dari mata Burung mata gelambir atau penangka...

 

Rio FirdiantoWaasintel Kasad Bidang Inteltek dan HubluPetahanaMulai menjabat 16 Januari 2023PendahuluBudi HariswantoDansat Intel Bais TNIMasa jabatan18 November 2020 – 21 Januari 2022PendahuluR. Agus Renaldi KusumaPenggantiDedi Nurhadiman, S.IPAsintel Kaskogabwilhan IIMasa jabatan29 November 2019 – 18 November 2020PendahuluPejabat PertamaPenggantiR.Agus Renaldi KusumaDangrup - D PaspampresMasa jabatan24 April 2015 – 9 September 2016PendahuluNovi Helmy Pras...

Chicken sickles (traditional Chinese: 雞鐮; simplified Chinese: 鸡镰) are a number of Chinese bladed weapons similar to the hook sword and the Okinawan kama. They can be used as a single or double weapon. It is considered the special weapon of the xinyi liuhe style. Chicken-claw Drawing of Chicken-Claw Sickles The chicken-claw sickle (simplified Chinese: 鸡爪鐮; traditional Chinese: 雞爪鐮; pinyin: jīzhuǎlián; lit. 'Chicken-Claw Sickle') was constructe...

 

Kosovo football club Football clubIstoguFull nameKlubi Futbollistik IstoguNickname(s)Troftat (The Trouts)Founded1947; 76 years ago (1947)GroundDemush Mavraj StadiumChairmanFazli BytyçiManagerBekim ShotaniLeagueKosovo First League2022–23Kosovo First League – Group A, 4th of 10 Home colours Away colours FC Istogu (Albanian: Klubi Futbollistik Istogu), commonly known as Istogu is a football club based in Istog, Kosovo. The club plays in the First Football League of Kosovo,...

 

This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Stermann & Grissemann – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (March 2014) (Learn how and when to remove this template message) Stermann...

New Zealand middle-distance runner Theo AllenAllen in 1941Personal informationFull nameTheodore AllenBorn(1914-02-22)22 February 1914Dunedin, New ZealandDied16 November 2003(2003-11-16) (aged 89)Perth, Western Australia, AustraliaSpouseHeather Margaret Constance MacdonaldSportCountryNew ZealandSportAthleticsAchievements and titlesNational finals880 yards champion (1937) Theodore Allen (22 February 1914 − 16 November 2003) was a New Zealand middle-distance runner, who represented h...

 

Центральна долина Чиліісп. Valle Central 35°30′ пд. ш. 71°30′ зх. д. / 35.500° пд. ш. 71.500° зх. д. / -35.500; -71.500Координати: 35°30′ пд. ш. 71°30′ зх. д. / 35.500° пд. ш. 71.500° зх. д. / -35.500; -71.500Країна  ЧиліТип долина Центральна долина Чил...

 

Pakistani actress NainaنیناBornYawar Sultana(1971-06-22)22 June 1971Lahore, PakistanDied7 November 1996(1996-11-07) (aged 25)Lahore, PakistanOther namesDoe-eyed Beauty[1]OccupationsActressModelYears active1987 – 1996Parent(s)Saiza Begum (mother) Ghulam Hussain (father) Yawar Sultana, also known as Naina (Urdu; نینا; born 1971) was a Pakistani actress and model.[2] She was known for her deep blue eyes and was known as Doe-eyed Beauty.[3][1&#...

Ethnic group This article is about inhabitants of the Dominican Republic of African descent. For inhabitants of the Commonwealth of Dominica of African descent, see Afro-Dominicans (Dominica). Afro-DominicansTotal populationApproximately 800,000 - 3,800,000Dominicans of full or predominant African ancestry[1]Regions with significant populationsChiefly in Elías Piña, San Pedro de Macorís, Santo Domingo, and San Cristóbal; also in Dajabón, Pedernales, Independencia, La Romana and H...

 

University in Rawalpindi, Pakistan Fatima Jinnah Women University, Rawalpindiفاطمہ جناح وؤمن یونیورسٹیMain building and VC office of FJWUOther nameFJWU'Motto'Opening Portals of Excellence through Higher Education'TypePublic universityEstablished1998 (1998)AccreditationHigher Education Commission (Pakistan)ChancellorGovernor of PunjabVice-ChancellorProf. Dr. Uzaira RafiqueDeanAzra YasminStudentsc. 5362LocationRawalpindi, Punjab, PakistanCampusUrbanColors &...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!