У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дунаеў.
Уладзімір Дунаеў — беларускі вучоны, спецыялізуецца ў вобласці энергетычнай і рэгіянальнай палітыкі, праблем вышэйшай адукацыі. Доктар філасофскіх навук, прафесар. Сузаснавальнік Агенцтва сацыяльнай і палітычнай экспертызы (Вільнюс). Рэцэнзент і аўтар «Беларускага штогодніка»[1]. Сябра і эксперт Грамадскага Балонскага камітэта.
Біяграфія
Адзін са стваральнікаў і першы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (1992—2008)[2][3].
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па забеспячэнні трансферу ўлады[4].
Зноскі