Уладзімір Іванавіч Смірно́ў (руск.: Владимир Иванович Смирнов; 10 чэрвеня 1887 — 11 лютага 1974) — расійскі і савецкі матэматык, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943, член-карэспандэнт з 1932 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1967).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1910 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт і застаўся працаваць у ім, з 1816 года — прафесар. У 1912—1930 гадах выкладаў у Пецярбургскім (Ленінградскім) інстытуце шляхоў зносін. Адначасова ў 1929—1935 гадах працаваў у Сейсмалагічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры і ў Матэматычным інстытуце Акадэміі навук СССР. У 1931—1955 гадах працаваў у Інстытуце матэматыкі і механікі Ленінградскага дзяржаўнага інстытута. З 1937 года займаў пасаду дырэктара Інстытута матэматыкі і механікі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па тэорыі функцый рэчаіснага і камплекснага пераменнага, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, матэматычнай фізіцы, тэорыі пругкасці, гісторыі матэматыкі і інш. У шэрагу даследаванняў (сумесна з С. Л. Собалевым) распрацаваў новы метад рашэння некаторых задач тэорыі распаўсюджвання хваль у пругкіх асяроддзях з плоскімі межамі. Увёў паняцці абагульненых рашэнняў ураўненняў з прыватнымі вытворнымі і даў першае строгае вызначэнне абагульненых функцый. Разам з А. М. Калмагоравым прымалі ўдзел у работах па абароннай тэматыцы і займаўся распрацоўкай тэорыі стральбы[9].
Аўтар выдання:
- Курс высшей математики. Т. 1—5. — М.; Л., 1924—1947.
Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|