Ужо |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
166,7[1] м |
Даўжыня |
3,14 км |
Шырыня |
0,32 км |
Плошча |
0,59 км² |
Аб’ём |
0,00212 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
7,73 км |
Найбольшая глыбіня |
12,6 м |
Сярэдняя глыбіня |
3,6 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
да 0,08 ‰ |
Басейн |
Плошча вадазбору |
52,8 км² |
Упадаюць |
Трызубка, ручаі |
Выцякаюць |
Трызубка, ручай |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Ужо́[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, за за 42 км на поўнач ад горада Гарадок, каля вёскі Марчанкі.
Плошча паверхні возера 0,59 км². Даўжыня 3,14 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 7,73 км. Найбольшая глыбіня 12,6 м, сярэдняя 3,6 м. Аб’ём вады 2,12 млн м³. Плошча вадазбору 52,8 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, у ніжняй пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Вакол возера пойма шырынёй да 250 м. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае. На возеры 2 астравы агульнай плошчай каля 0,2 га. Зарастае да глыбіні 2 м. Возера эўтрофнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай Трызубка ў возера Белае і ручай у возера Задрач.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, язь, краснапёрка, лінь, гусцяра і іншыя рыбы.
Каля возера вёскі Марчанкі, Дубраўка, Саладухі, аўтамабільная дарога Н2533.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі