Травесці́я, травесці — камічны жанр, кшталт бурлеску, заснаваны на зніжэнні высокіх хрэстаматыйных узораў класічнай паэзіі, міфалагічных або біблейскіх сюжэтаў. Узнікла ў новы час як рэакцыя на класіцызм з яго культам антычнасці і пагардай да народнай культуры. Характэрныя рысы травесці: агрубленне класічнага сюжэта, напаўненне яго бытавымі рэаліямі свайго часу, выкарыстанне самых нізкіх моўных пластоў, у тым ліку дыялектаў.
Асабліва часта травесціравалася «Энеіда» Вергілія: у Францыі — П. Скарон (XVII стагоддзе), у Аўстрыі — А. Блумаўэр (XVIII стагоддзе), у Расіі — М. Осіпаў (канец XVIII стагоддзя), на Украіне — І. Катлярэўскі (канец XVIII — пачатак XIX стагоддзя); у Расіі мела таксама поспех травесційная паэма В. Майкава «Елісей, або Раздражнёны Вакх» (XVIII стагоддзе).
У беларускай літаратуры прыёмам зніжэння карысталіся аўтары сатырычных твораў XVII—XVIII стагоддзяў («Прамова Мялешкі», «Казанне руске», «Уваскрэсенне Хрыстова» і інш.). Лінію травесційных «Энеід» працягвае «Энеіда навыварат». Рысы травесці мае таксама паэма «Тарас на Парнасе».
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
- Кісялёў Г. В. Травесці́я, травесці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 496. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Кісялёў, Г. Загадка беларускай «Энеіды». — Мн., 1971.
- Лазарук, М. Станаўленне беларускай паэмы. — Мн., 1968.
- Семёнов В. Б. Травести́я // Литературная энциклопедия терминов и понятий / редкол. : А. Н. Николюкин (гл. ред.) [и др.] ; РАН, Ин-т науч. информ. по обществ. наукам. — Москва : Интелвак, 2001. — Стлб. 1079—1081. — 1596 с. — Имен. указ.: с. 1277—1483. — Предм. указ.: с. 1484—1595. — ISBN 5-93264-026-Х. (руск.)
- Травести́я // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 441. — 750 с. — 100 000 экз.
- Травести́, травести́рование // Квятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., 1966. — С. 306. — 376 с. (руск.)