Таўкані́ца, таксама таўпеня — беларуская традыцыйная страва, тоўчаная бульбяная каша.
Чышчаную бульбу вараць, адцэджваюць, таўкуць, заскварваюць салам з цыбуляй. Ядуць з малаком, агуркамі, капустай. З таўканіцы рабілі таўчонікі — галушкі, якія падсмажвалі ў сметанковым масле, тлушчы або абкочвалі ў канапляным семі і падсмажвалі ў печы. Часта з таўканіцы рабілі камы.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура