Таіцянцы — карэннае насельніцтва вострава Таіці і Астравоў Таварыства. Саманазва — маохі. Колькасць — 130 тыс. чалавек. Мова — таіцянская. Вернікі — пратэстанты і каталікі. Культура і традыцыі агульнапалінезійскага тыпу.