Сінайскі кодэкс

Евангелле паводле Матфея 6,4-32

Сінайскі кодэкс (Codex Sinaiticus), або 01 (Gregory-Aland) — адзін з найстарэйшых і самых галоўных рукапісаў Новага Запавету і Старога Запавету, напісаны на старажытнагрэчаскай мове (дыялект Койне), датуецца пачаткам 4 ст.. Большая частка кодэкса захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы (Additional Manuscripts 43725) ў Лондане[1].

Апісанне

Сінайскі кодэкс мае тэкст егіпецкага паходжання.

Сінайскі кодэкс быў выяўлены нямецкім навукоўцам Кастусём Цішэндорфам у 1844 годзе на Сінаі ў Манастыры св. Кацярыны[2][3].

У 1930-х урад СССР прадаў сваю частку кодэкса бібліятэцы Брытанскага музея[4]. У 1975-м падчас рамонту манахі кляштара св. Кацярыны знайшлі 12 раней невядомых лістоў кодэкса і яшчэ некалькі яго фрагментаў[5][6].

Каштоўнасць кодэкса складаецца ў тым, што ён утрымоўвае поўны тэкст Новага Запавету. У Сінайскага кодэкса ёсць толькі адзін канкурэнт па старажытнасці — Ватыканскі кодэкс (але Ватыканскі кодэкс захаваўся горш).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Kurt und Barbara Aland, Der Text des Neuen Testaments. Einführung in die wissenschaftlichen Ausgaben sowie in Theorie und Praxis der modernen Textkritik, Deutsche Bibelgesellschaft, Stuttgart 1981, SS. 117—118. ISBN 3-438-06011-6.
  2. Konstantin von Tischendorf, Monumenta sacra inedita (Leipzig 1855), vol. I, pp. 211 ff.
  3. Tischendorf, K. v. (1866). When Were Our Gospels Written? An Argument by Constantine Tischendorf. With a Narrative of the Discovery of the Sinaitic Manuscript, New York: American Tract Society.
  4. Metzger, Bruce M.; Ehrman, Bart D. (2005). The Text of the New Testament: Its Transmission, Corruption, and Restoration(англ.) (4th ed.). New York – Oxford: Oxford University Press. pp. 64.
  5. Skeat, T. C. «The Last Chapter in the History of the Codex Sinaiticus», Novum Testamentum XLII, 4, pp. 313—315.
  6. Codex Sinaiticus finds 1975 Архівавана 29 чэрвеня 2008. with images

Літаратура

  1. K. v. Tischendorf, Fragmentum Codicis Friderico-Augustani ex Iesaia et Ieremia in: Monumenta sacra inedita (Leipzig 1855), vol. I, pp. 211 ff.
  2. Jongkind, Dirk (2007). Scribal Habits of Codex Sinaiticus. Gorgias Press LLC.
  3. Lake, Kirsopp (1911). Codex Sinaiticus Petropolitanus: The New Testament, the Epistle of Barnabas and the Shepherd of Hermas. Oxford: Clarendon Press.
  4. Metzger, Bruce M. (1991). Manuscripts of the Greek Bible: An Introduction to Palaeography. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-502924-6.

Спасылкі



Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!