Сімвал (з грэч.σύμβολον) — гэта знак, выява якой-небудзь рэчы або жывёлы для абазначэння сутнасці прадмета[1]; умоўны знак якіх-небудзь паняццяў, ідэй, з'яў[2].
У XX стагоддзінеакантыянецКасірэр абагульніў паняцце сімвала і аднёс да «сімвалічных форм» шырокі клас культурных з'яў, такіх як мова, міф, рэлігія, мастацтва і навука, пасродкам якіх чалавек упарадкоўвае навакольны хаос. Раней яшчэ Кант даказваў, што мастацтва, з'яўляючыся інтуітыўным спосабам уяўлення, носіць сімвалічны характар[3].