Сівая легенда — польска-савецкі фільм па аповесці Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда». Зняты супольна Беларускім аддзяленнем усесаюзнага вытворча-творчага аб'яднання «Кінацэнтр» і студыяй «Профіль» Варшава. Прэм'ера фільма адбылася 3 верасня1993 года[1].
Сюжэт
Вяселле князя Кізгайлы. Свята не азмрочвае нават вестка пра сялянскае паўстанне. Спяшаецца на вяселле і старадаўні сябар — палкоўнік Раман Ракутовіч. Толькі маладая прадчувае блізкую бяду і не радуецца яго прыезду...