Сыма Гуан (1019—1086) — кітайскі гісторык, філосаф, дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Сыма Цзюнь-шы нарадзіўся ў горадзе Шаньчжоў павета Ся (сучасная правінцыя Шаньсі) у сям'і буйнога саноўніка, у 1038 атрымаў вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Займаў высокія пасады ва ўрадзе, быў членам акадэміі Ханьлінь.
Палітычная дзейнасць
Сыма Гуан быў ідэйным правадыром так званай «старой партыі» (цзю дан) — групоўкі, што процідзейнічала рэформам Ван Аньшы.
Сыма Гуан рэфармаваў зямельныя адносіны ў Кітаі. Ён здолеў пераадолець аграрны крызіс, які доўжыўся з VIII стагоддзя, шляхам здачы ў арэнду імператарскіх зямельных уладанняў і падзелу буйных нерэнтабельных прыватных гаспадарак. З гэтага часу Кітай стаў краінай дробных арандатараў.
Філасофія
Галоўны стваральнік неаканфуцыянства Чжу Сі прылічаў Сыма Гуана да самых выдатных мысліцеляў эпохі Паўночнай Сун (960—1127) — «шасці настаўнікаў» — нароўні з Шао Юнам, Чжоў Дуньі, Чэн І, Чэн Хао і Чжан Цзаем.
Зноскі
- ↑ а б Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ а б Swartz A. Sima Guang // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б China Biographical Database
Літаратура
Сыма Гуан — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|