Дзяржаўны сцяг Танзаніі — прыняты 30 чэрвеня 1964 г.. Аб'ядноўвае ў сабе дызайн сцяга Танганьікі з сінім колерам са сцягу Занзібара.
Апісанне і сімволіка
Сцяг Танзаніі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з узыходзячай чорнай дыяганальнай паласой, верхні трохвугольнік ля тронка зялёнага колеру, ніжні трохвугольнік ля вольнага краю палотнішча — сіняга колеру. Чорная дыяганальная паласа і трохкутнікі аддзеленыя тонкімі жоўтымі палоскамі. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3. Шырыня чорнай паласы складае 13/48 шырыні сцяга, шырыня кожнай жоўтай палоскі роўная 1 / 16 шырыні сцяга.
Колеры маюць наступнае значэнне:
- Зялёны колер сімвалізуе расліннасць Танзаніі.
- Блакітны колер увасабляе шматлікія азёры і рэкі краіны, а таксама Індыйскі акіян.
- Чорны колер сімвалізуе карэннае афрыканскае насельніцтва.
- Жоўты колер сімвалізуе багацце Танзаніі карысныя выкапні.