З Сусексам мяжуе на поўначы графства Сурэй, на усходзе — Кент, на захадзе — Гэмпшыр, на поўдні ўзбярэжжа праліва Ла-Манш. Сусекс адміністрацыйна раздзелены на графствы Заходні Сасекс, Усходні Сасекс і горад Брайтан і Хоўв. Горад Брайтан і Хоўв створаны як унітарная ўлада ў 1997 годзе; гарадскі статус нададзены ў 2000 годзе. Да таго часу Чычэстэр быў адзіным горадам-сіці Сасекса.
Ланцуг пагоркаў перасякае Сусекс і канчаецца скалістым мысамБічы Хэд. Пагоркі крэйдавай фармацыі і пакрытыя трафянікам. Ад пагоркаў цягнецца ўрадлівая і лясістая раўніна. Паміж Соўт Доўнс і морам, а таксама і ў багністых мясцінах на ўсходзе ад Бічы Хэд, шмат урадлівых зямель.
Сучасны Сусекс і пераважная частка графства Сурэй займаюць тэрыторыю другога каралеўства заснаванага саксамі, адно з сямі каралеўстваў заснаваных англасаксамі ў канцы V ст., пасля ўварвання ў Брытанію. Пасля валадарства караля Осмунда (765—770) каралеўства трапіла пад уплыў больш моцнага суседа — каралеўства Мерсіі, а ў IX ст. перайшло пад уладу Уэсэкса.
Тапаніміка
Назва паходзіць ад старажытнасаксонскага Sūþ Seaxe — ”паўднёвыя саксы”[2].
Зноскі
↑Найменне артыкула паводле: Англасаксонскае заваяванне // БЭ у 18 т. -- Т.1. -- С. 346.