Суперга (італ.: Basilica di Superga) — каталіцкая базіліка, якая ўздымаецца над Турынам на вяршыні аднайменнага ўзгорка.
Адсюль у 1706 г. будучы кароль Віктар Амадэй II і яго кузен Яўгеній Савойскі назіралі за аблогай горада французамі і іспанцамі. У выпадку паспяховага зыходу бітвы яны далі зарок узвесці на гэтым месцы храм.
Будаўніцтвам пышнага купальнага збудавання, якое пачалося ў 1717 г., ведаў майстар позняга барока — Філіпа Ювара. У базіліцы пахаваны ўсе п’емонцкія каралі, пачынаючы з Віктара Амедэя.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі