Судзебнік Казіміра

Судзебнік Казіміра. 29 лютага 1468
Матэрыял папера
Дзяржаўны гістарычны музей, Расійская дзяржаўная бібліятэка[d] і Ягелонская бібліятэка[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Судзе́бнік 1468 го́да, або Судзе́бнік Казімі́ра — зборнік норм права XV ст., першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага. Складзены на загад вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка, выдадзены 29 лютага 1468 года.

Напісаны на старабеларускай мове суцэльным тэкстам. У XIX ст. быў падзелены гісторыкамі на 28 або 25 артыкулаў[1]. Меў агульнапрынятую, для тагачасных прававых помнікаў, назву «Ліст». Іншая назва — «Судзебнік» (так называліся даведнікі права, якімі карысталіся ў судах пры разглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў). Дату выдання Судзебніка вызначыў протаіерэй Іван Грыгаровіч[1]. Судзебнік зацверджаны Віленскім соймам. У Судзебніку вызначалася сістэма судоў, іх кампетэнцыя, а таксама змешчаны нормы грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права.

Казімір IV Ягелончык, выява 1591 года аўтарства Томаша Трэтэра

У Судзебніку вызначаліся адзіныя для ўсяго Вялікага Княства Літоўскага віды пакарання за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, змяняўся парадак судаводства па гэтых справах, абмяжоўвалася адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа, скарачаліся плацяжы на карысць суддзяў, павышалася адказнасць бадзягам, прадугледжвалася адказнасць за дапамогу пры ўцёках і арганізацыю ўцёкаў чэлядзі і феадальна-залежных людзей ад феадалаў. Асноўныя віды пакарання паводле Судзебніка — пакаранне смерцю, грашовыя спагнанні і пабоі[1].

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002, с. 250.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!